пасклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скляваць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. склёўваць — скляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даклява́ць, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., што.

Скляваць усё да канца. Куры даклявалі зерне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паклява́ць

скляваць; кляваць некаторы час’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паклюю́ паклюё́м
2-я ас. паклюе́ш паклюяце́
3-я ас. паклюе́ паклюю́ць
Прошлы час
м. паклява́ў паклява́лі
ж. паклява́ла
н. паклява́ла
Загадны лад
2-я ас. паклю́й паклю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паклява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паклява́ць 1, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; ‑клюём, ‑клюяце; зак., каго-што.

1. Скляваць усё. Паклявалі птушкі ўвесь корм і паляцелі.

2. Злёгку, крыху скляваць, абкляваць. [Сабіна:] — Навошта ты яго ўзяў? [Муж:] — Як навошта? Гэта добры яшчэ грыб. Яго крыху цецерукі паклявалі. Але ён яшчэ здаровы. Сабаленка.

3. і без дап. Кляваць некаторы час.

паклява́ць 2, ‑клюю, ‑клюеш, ‑клюе; незак., што і без дап.

Абтыкаць дзіркі пакуллем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)