жа́риться

1. (подвергаться действию жара) пячы́ся; сма́жыцца; сква́рыцца; пра́жыцца, прэ́гчыся;

2. (находясь в жарком месте) разг. пячы́ся;

3. страд. пячы́ся; сма́жыцца; сква́рыцца; пра́жыцца, прэ́гчыся; палі́цца; см. жа́рить 1, 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сквярці́ся ‘верашчаць, трашчаць, стракатаць, сквірчэць’, ‘нудна плакаць, вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 3, Сл. ПЗБ): скверыцца як рапуха, чого ён там скверыцца? (Сержп. Прык.), сквярэцца жывое мясо (Сержп. Прымхі); скверці́са, шкве́рціса ‘тс’ (ТС), сквірчэ́ць ‘тс’ (ТСБМ, Ласт.); saróka skwirczýč (Пятк. 2), сквірэ́ць, сквірчэ́ць ‘аб сале і марозе’ (Шат.), скве́рыцца ‘плакаць і капрызіць’ (Шат.), ‘слаба гарэць’: не гарыць, а скверэцца (Сержп. Прык.), скве́рсцаскварыцца (пра сала)’, ‘утвараць рэзкія гукі (пра жаб)’, ‘плакаць, хныкаць’ (Юрч.), жаба сквярэ́цца (полац., ДАБМ, камент., 895), скве́рцца ‘гаварыць рыпучым голасам’ (Юрч. Вытв.), скве́рцісі ‘капрызіць, плакаць’ (кліч., Жыв. сл.). Укр. дыял. сквири́тися ‘плакаць, пішчаць’, сквирча́ти ‘трашчаць, сычэць’, рус. бранск. скве́рться ‘плакаць пранізлівым голасам (аб дзіцяці)’, смал. ‘пранізліва пішчаць (пра птушак)’, польск. skwierczeć ‘трашчаць, стракатаць, пішчаць’, славац. skvrkať ‘бурчаць (у жываце)’, серб.-харв. сквр́чати. Іншая ступень чаргавання ў скварэц (гл.). Гукапераймальны корань skvьr‑ (Праабражэнскі, 2, 296; Фасмер, 3, 637), варыянт *skverk‑ (Скок, 1, 284). Параўн. скварыць і скверашчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fry

I [fraɪ]

1.

fried, frying; v.t.

сма́жыць, сква́рыць

to fry potatoes — сма́жыць бу́льбу

2.

v.i.

сма́жыцца, сква́рыцца

3.

n.

сма́жанае мя́са, сма́жаная ры́ба, сма́жанка, смажані́на f.

II [fraɪ]

n., pl. fry

1) дро́бная ры́ба

2) малады́я істо́ты, драбната́, драбяза́, жамяра́ f., мале́ча -ы f. (і пра дзяце́й)

informal small fry –

а) мале́ча (дзе́ці)

б) ня ва́ртыя ўва́гі рэ́чы або́ лю́дзі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)