СЕЛЕ́КТАРНАЯ СУ́ВЯЗЬ, выбіральная тэлефонная сувязь,

сістэма аператыўнай тэлеф. сувязі пунктаў (абанентаў) з цэнтр. пунктам і паміж сабой пры паралельным уключэнні вял. колькасці тэлеф. апаратаў у агульную лінію сувязі. Кожны апарат сістэмы С.с. мае прыладу выкліку (селектар) для перагавораў з 1 абанентам, іх групай ці ўсімі абанентамі адначасова. Выкарыстоўваецца на чыг. і рачным транспарце, у энергасістэмах, на шахтах, а таксама, калі абаненцкія пункты магчыма размясціць уздоўж адной тэлеф. лініі вял. працягласці.

т. 14, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прэселе́ктар

(ад лац. prae = раней, перад + селектар)

электрамагнітнае ўстройства для ўзмацнення сігналу прымальнай радыёстанцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)