скапе́ц, -пца́, мн. -пцы́, -пцо́ў, м.
1. Чалавек або жывёліна, якія падвергліся кастрацыі.
2. Член рэлігійнай секты ў Расіі, што ўзнікла ў канцы 18 ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі.
|| прым. скапе́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
секта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Паслядоўнік секты (у 1 знач.).
2. перан. Чалавек, які схільны да сектанцтва (у 2 знач.).
|| ж. секта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. секта́нцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фарысе́й, -я, мн. -і, -яў, м.
1. У Старажытнай Іўдзеі: член іўдзейскай секты, што вызначалася рэлігійным фанатызмам і дагматызмам.
2. перан. Крывадушны чалавек, ханжа.
|| ж. фарысе́йка, -і, ДМ -се́йцы, мн. -і, -се́ек.
|| прым. фарысе́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бапты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы царквы.
|| ж. бапты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. бапты́сцкі, -ая, -ае.
Баптысцкая секта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адвенты́зм, ‑у, м.
Рэлігійнае вучэнне хрысціянскай (пратэстанцкай) секты, якое прапаведуе «другое прышэсце Хрыста» і ўстанаўленне «тысячагадовага царства божага» на зямлі.
[Лац. adventus — прышэсце.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрут, -а, М спру́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Марская жывёла класа галаваногіх малюскаў з мешкападобным целам і васьмю шчупальцамі; васьміног.
2. перан. Увасабленне абсалютнага зла; распаўсюджаная метафара для абазначэння арганізацый, якія ўяўляюць небяспеку для грамадства (мафія, таталітарныя секты і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МУРА́ШКАЎЦЫ, евангельскія хрысціяне святыя сіяністы,
рэлігійная секта. Узнікла ў канцы 1920-х г. у Зах. Беларусі. Назва ад імя заснавальніка Івана Мурашкі, які абвясціў сябе прарокам ад бога і стаў прапаведаваць канец свету і страшны суд. Члены секты павінны былі выконваць запаведзі Майсея, святкаваць суботу і нядзелю, не спажываць мяса, не галіць бараду, не чытаць свецкую л-ру, не мець зносін з іншаверцамі. У 1936 Мурашка заснаваў каля г. Сарны Валынскага ваяв. рэліг. камуну «Новы Іерусалім». У 2-й пал. 1930-х г. М. было каля 800—1000 чал. У 1938, забраўшы касу, Мурашка з жонкай уцёк у Аргенціну. Пасля Вял. Айч. вайны найб. актыўныя «апосталы» секты стварылі новыя «сіёны» ў Антопальскім, Высокаўскім, Іванаўскім, Кобрынскім р-нах. У 1951 секта перайменавана ў царкву св. Тройцы, аднак ніколі не рэгістравалася. Да 1953 усе «сіёны» разагнаны, многія члены секты арыштаваны і асуджаны. Вернікі раз’ехаліся па Малдавіі, Грузіі, Казахстане, Краснадарскім краі. У Беларусі засталіся адзінкі М., якія не маюць сваёй арг-цыі, але выконваюць веравучэнне і абрады секты, часам наведваюць малітоўныя сходы пяцідзесятнікаў і адвентыстаў, радзей баптыстаў.
Літ.:
Камейша Б.И. Кто такие мурашковцы. Мн., 1970.
Б.І.Камейша.
т. 11, с. 33
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Малака́не ’хрысціянская рэлігійная сетка стараабрадцаў’ (ТСБМ). Да малако (гл.). Матывацыя: прадстаўнікі секты, якія не ўжываюць мяса, а толькі малако (Фасмер, 2, 645).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шту́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Евангелічна-баптысцкая секта, якая ўзнікла ў Расіі ў сярэдзіне 19 ст. // зб. Разм. Прыхільнікі, паслядоўнікі, члены такой секты; штундысты.
[Ад ням. Stunde.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адэ́пт, ‑а, М ‑пце, м.
1. Азнаёмлены з тайнамі якога‑н. вучэння, секты і пад.
2. перан. Заўзяты паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, ідэі. Адэпты анархізму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)