ГІПЕРСЕКСУА́ЛЬНАСЦЬ (ад гіпер... + сексуальнасць),
значна павышаная палавая схільнасць. Асобы, у якіх адзначана гіперсексуальнасць, маюць высокую палавую ўзбуджальнасць і гатовыя да сексуальных рэакцый пад уздзеяннем нязначных (але адэкватных) знешніх раздражняльнікаў. Звычайна абумоўлена расстройствам нейрагумаральнай або псіхічнай функцыі пры палавым акце. Праяўленні гіперсексуальнасці характэрны для некаторых узроставых перыядаў (гіперсексуальнасць пубертатная, або юнацкая, гіперсексуальнасць клімактэрычнага перыяду). Выражаная гіперсексуальнасць назіраецца пры некаторых эндакрынных (пухліны наднырачнікаў, палавых залоз і інш.) і псіхічных (маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз, шызафрэнія і інш.) захворваннях, дыэнцэфальных парушэннях. Характэрна таксама для німфаманіі (у жанчын) і сатырыязу (у мужчын), што часта развіваюцца на фоне розных псіхічных ненармальнасцей. Для юнацкай гіперсексуальнасці (з узростам праходзіць) характэрна празмерная фіксацыя псіхікі на сексуальна-эратычных уражаннях і фантазіях, якія суправаджаюцца спантаннымі эрэкцыямі і частымі палюцыямі. Мастурбацыя пры гэтым мае сурагатнаахоўную накіраванасць на пазбаўленне ад залішняй палавой узбуджальнасці.
т. 5, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
molestować
незак.
1. дакучаць (назаляць) просьбамі;
2. дамагацца (сексуальна)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
luscious [ˈlʌʃəs] adj.
1. сакаві́ты; сало́дкі; спе́лы;
a luscious peach спе́лы пе́рсік
2. infml сексуа́льна прыва́бная (пра жанчыну)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
attractive [əˈtræktɪv] adj.
1. прыва́бны, прыго́жы, прыцяга́льны (асабліва сексуальна);
an attractive woman прыва́бная жанчы́на
2. атракцы́йны, захапля́льны (пра рэчы, мясціны і да т.п.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ФРЭЙДАМАРКСІ́ЗМ,
кірунак у фрэйдызме, прыхільнікі якога імкнуліся да аб’яднання вучэнняў К.Маркса і З.Фрэйда. Асн. яго прадстаўнікі (В.Райх, Г.Маркузе) абгрунтоўвалі мэтазгоднасць сінтэзу палажэнняў марксізму і фрэйдызму тым, што гэтыя вучэнні з’яўляюцца аднолькава крытычнымі і рэвалюцыйнымі. Распрацаваная Райхам «сексуальна-эканам.» тэорыя не абмяжоўвалася даследаваннем асобнага чалавека, а пашыралася на сац.-паліт. сферы грамадства — аўтарытарныя інстытуты, сац.-эканам. адносіны паміж людзьмі, ідэалагічныя рухі, у т. л. фашызм. Паводле Ф., сац. рэвалюцыя павінна арганічна спалучацца з рэвалюцыяй сексуальнай, што прывядзе да вызвалення індывідаў ад маральных, сац. і эканам. абмежаванняў; толькі сексуальнае разняволенне здольна вызваліць ад канфармісцкіх тыпаў характару, што фарміруюцца наяўнымі формамі грамадства і сям’і, і прадухіліць таталітарызм і «субліміраванае рабства». Радыкальную версію Ф. прапанавалі Ф.Гватары і Ж.Дэлёз, якія распрацавалі тэорыю шызааналізу, які, на іх думку, закліканы дапамагчы людзям цалкам вызваліцца ад канфармізму і адкрыць шлях да здзяйснення іх жаданняў.
Літ.:
Маркузе Г. Эрос и цивилизация: Пер. с англ. Киев, 1995;
Райх В. Психология масс и фашизм: Пер. с нем. СПб., 1997;
Яго ж. Сексуальная революция: Пер. с нем. СПб.;
М., 1997;
Яго ж. Функция оргазма: Пер. с нем. СПб.;
М., 1997.
І.В.Катляроў.
т. 16, с. 490
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
brassy [ˈbrɑ:si] adj.
1. гу́чны і рэ́зкі (пра музыку і голас)
2. я́рка-ме́днага ко́леру
3. бессаро́мны, наха́бны
4. апра́нутая безгусто́ўна, але́ з мэ́тай быць сексуа́льна прыва́бнай (пра жанчын)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)