У́НШЛІХТ Іосіф Станіслававіч (псеўд.Лявон, Цёмны, Тэхнік, Юроўскі; 31.12.1879, г. Млава, Польшча — 29.7.1938),
савецкі парт., дзярж. і ваен. дзеяч; удзельнік вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў. Скончыў тэхн. школу ў Варшаве. Чл.СДКПіЛ (1900). У 1910—13 узначальваў Варшаўскую арг-цыю СДКПіЛ. Шэсць разоў быў арыштаваны і высланы. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 працаваў у выканкоме Іркуцкага Савета і к-це РСДРП(б). У час Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. Петраградскага ВРК. З 1919 на Зах. фронце: нарком па ваен. справах, нам. старшыні савета абароны, нам. старшыні ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Чл.РВСЛіт.-Бел. ССР (з крас.РВС 16-й арміі, са снеж. 1919 да крас. 1921 — Зах. фронту), адначасова ў ліп.—жн. 1920 чл. Часовага польскага рэв.к-та. З 1921 нам. старшыні ВЧК—АДПУ, РВС, ВСНГ, Дзярж. плана СССР, нам. наркома па ваен. і марскіх справах СССР, нач. забеспячэння РСЧА. У 1933—35 нач.Гал. ўпраўлення Грамадз.паветр. флоту СССР. З 1935 сакратар Саюзнага Савета ЦВКСССР. У 1919 чл.ЦК КП(б)ЛіБ, чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1924—25. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1925. Чл.ЦВКСССР у 1922—37. Рэпрэсіраваны і ў ліп. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
дзеяч польск. рэв. руху. Удзельнічаў у арганізацыі Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893), потым Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), чл. яе Гал. праўлення. У 1892—1904 у эміграцыі ў Францыі, Германіі. Удзельнік рэв. падзей у Польшчы 1905—07. Уваходзіў у склад ЦКРСДРП (з 1906). Адзін з заснавальнікаў і лідэраў Камуністычнай партыі Польшчы. З 1928 дэпутат сейма ад кампартыі. Удзельнік I з’езда КПЗБ (ліп. 1928). У 1929 эмігрыраваў у СССР. Рэпрэсіраваны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛЬЦЭ́ВІЧ Вацлаў Мартынавіч (1876, в. Лялянцы Воранаўскага р-на Гродзенскай вобласці — 1902),
рэвалюцыянер, адзін з пачынальнікаў с.-д. руху на Беларусі і ў Літве. У вер. 1897 арыштаваны па справе Віленскага рабочага гуртка. Пасля турэмнага зняволення ў лют. 1899 высланы ў Вяцкую губ., адкуль уцёк на радзіму. Вёў рэв. прапаганду сярод рабочых Вільні, Гродна, Коўна. У жн. 1900 дэлегат 2-га з’езда Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПІЛ), на 3-м з’ездзе (вер. 1901) выбраны ў Гал. праўленне партыі. Памёр у Вільні ад сухотаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВІ́НСКІ (сапр.Качароўскі) Адам Сямёнавіч
(11.9.1885, г.п. Панінка Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 1937),
удзельнік рэв. руху ў Польшчы, Расіі і Беларусі, парт. і дзярж. дзеяч БССР. З 1907 чл. Варшаўскай арг-цыі СДКПіЛ. У 1907 і 1909 быў арыштаваны. З 1912 у Пецярбургу, дзе ў час Лют. рэвалюцыі 1917 узначальваў чырвонагвардзейскі атрад. потым Чырв. гвардыю Маскоўска-Застаўскага р-на Петраграда. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. Са студз. 1918 у Мінску, старшыня бюро Мінскай групы СДКПіЛ. У час ням. акупацыі Беларусі чл. Мінскага падп. райкома РКП(б), са жн. 1918 чл. краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы. Са снеж. 1918 нач. Мінскай гар. міліцыі, заг. Мінскага губ. аддзела ўпраўлення ўнутр. спраў, чл. Мінскага губ.ВРК. З лют. 1919 камісар 52-й (Зах.) стралк. дывізіі. У пач. 1920 арганізатар партыз. руху ў Мінскай губ., з мая 1920 нач. палітаддзела 57-й стралк. дывізіі, у ліп.—жн. 1920 старшыня Гродзенскага РВК. З 1921 нарком земляробства БССР, у 1924—28 прадстаўнік КПЗБ пры ЦККП(б)Б, узначальваў Бюро дапамогі Кампартыі Зах. Беларусі пры ЦККП(б)Б. У 1928—30 сакратар Мінскага акр. і гар. к-таў КП(б)Б, адначасова старшыня МОПРа БССР. У 1934—37 нач. палітаддзела Маск.-Бел.-Балт. чыгункі. Чл.ЦБКП(б)Б у 1920—24, чл.ЦККП(б)Б у 1925—32, чл.ЦККПЗБ у 1926—35, чл.ЦК КПП з 1930, чл.ЦВКСССР у 1925—29, чл.ЦВКБССР у 1920—31, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1922—24. 9.7.1937 арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1955.
рэвалюцыйны дзеяч і публіцыст КПП і КПЗБ. Чл.СДКПіЛ з 1905, КПП з 1919. Пасля рэвалюцыі 1905—07 у эміграцыі ў Францыі, Балгарыі. З 1919 чл.Цэнтр. рэдакцыі КПРП у Польшчы. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 8 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1926 у СССР. З 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, прадстаўнік ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. Чл.ЦК КПП у 1923—30, чл.ЦККПЗБ у 1929—38. Адзін з рэдактараў часопіса ЦК КПП «Nowy przegląd» («Новы агляд»). У 1936—41 у эміграцыі ў Бельгіі, Францыі. Перад Вял.Айч. вайной жыў у СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РСАН Станіслаў Ігнатавіч (1895, Варшава — 21.4.1919),
удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Адзін з кіраўнікоў Мінскай і Смаленскай арг-цый СДКПіЛ, чл. праўлення Польскага сацыяліст. аб’яднання. З 1917 чл. РКП(б). З мая 1917 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, камісар ВРКЗах. фронту, чл. дэлегацыі па падпісанні 4.12.1917 у мяст. Солы дагавора аб перамір’і на Зах. фронце. З снеж. 1917 камісар па справах нацыянальнасцяў СНКЗах. вобласці і фронту. Стваральнік і рэдактар газ. «Prawda» («Праўда»), «Polska Prawda» («Польская праўда»). З чэрв. 1918 у выканкоме Саветаў Зах. вобласці (з вер. 1918 Зах. Камуны) у Смаленску. З 1.1.1919 нарком дзяржкантролю 1-га ўрада БССР, з лют. 1919 — Літ.-Бел. ССР. Расстраляны польск. акупантамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЛОТ»
(«Młot», «Молат»),
масава-палітычная газета, орган ЦК КП(б) Беларусі. Выдавалася з 18.12.1918 да 7.3.1926 на польск. мове, напачатку ў Мінску, з № 41 1919 у Вільні, з № 84 1919 у Мінску, а № 150 1919—20 у Смаленску; з 25.2.1920 да 20.2.1921 не выходзіла. Спачатку «М.» — орган ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ), з 30.12.1918 — орган ЦВК груп Камуніст. рабочай партыі Польшчы (КПРП) у Расіі, з 23.2.1919 — орган ЦВК КПРП і ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, з 9.3.1921 — орган Польск. бюро пры Цэнтр. бюро КП(б) Беларусі, з лют. 1924 — орган Польск. бюро пры Часовым Бел. бюро ЦК РКП(б), з 3.4.1924 да 17.5.1924 — орган Часовага Бел. бюро ЦК РКП(б), Асвятляла пытанні грамадска-паліт. жыцця Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЗЕЛЬ Вацлаў Пятровіч (24.9.1884, Скернявіцкае ваяв., Польшча — 21.8.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Вёў рэв. работу ў Польшчы, на Каўказе і Украіне, чл.СДКПіЛ, РСДРП. Двойчы зняволены ў турму, сасланы. З 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны: камісар брыгады, дывізіі на Зах. і Паўд. франтах. З 1921 старшыня Мінскага, Бабруйскага пав. выканкомаў. У 1924—26 нарком РСІ БССР, старшыня Бюджэтнай камісіі ЦВКБССР і старшыня (да 1925) ЦКККП(б)Б. З 1926 на парт. рабоце ў РСФСР. Канд. у чл. Польбюро пры ЦБКП(б)Б у 1922. Канд. у чл. ў 1921—22 і чл. у 1923—24 ЦБКП(б)Б. Чл.ЦККВКП(б) у 1924—34, чл.ЦКККП(б)Б у 1924—26. Чл.ЦВКСССР у 1922—27 і ЦВКБССР у 1921—26 і чл. яго Прэзідыума ў 1924—26. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РТЭНС Станіслаў Адамавіч (парт.псеўд. Стэфан Скульскі; 3.5.1892, г. Лодзь, Польшча — жн. 1937),
дзеяч рэв. руху ў Польшчы і Зах. Беларусі. Чл.СДКПІЛ з 1909, чл. РКП(б) з 1928, чл. КПП з 1921. Вёў рэв. дзейнасць у Варшаве, Лодзі, Калішы. У 1913—14 зняволены ў турму. У 1918 старшыня павятовага к-та РКП(б) і ЧК у Мсціславе. У 1919 у Чырв. Арміі, у 1920 нам. старшыні Смаленскага губвыканкома і чл. губкома РКП(б); потым у Часовым польрэўкоме ў Беластоку, старшыня Навагрудскага рэўкома. У 1921 нарком унутр. спраў і чл. калегіі ЧКБССР, чл.ЦБКП(б)Б, чл. Прэзідыума ЦВКБССР. З канца 1921 на нелегальнай рабоце ў Польшчы. Адзін з арганізатараў КЛЗБ і Мінскай школы КПЗБ. У 1923—25 упаўнаважаны ЦК КПП пры ЦККПЗБ. У кастр. 1925 зняволены польск. ўладамі. Са студз. 1928 у СССР. Чл.ЦК КПП у 1923—27 і з 1931. Чл. Палітбюро ЦК КПП у 1923—25 і ў 1935. Чл. Бюро ЦККПЗБ і яго прадстаўнік пры ЦККП(б)Б у 1934—35. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХО́ЎСКІ (Цыхоўскі) Казімір Генрыхавіч
(псеўд.Граф, Высоцкі, Ясінскі; 7.12.1887, г. Астровец-Свентакшыскі, Польшча — 22.6.1940),
дзеяч польскага і міжнар. рабочага руху, парт. і дзярж. дзеяч Літвы і Беларусі. Вучыўся ў Льежскім політэхн. ін-це (1907—09) і Парыжскім ун-це (1910—13). У рэв. руху з 1902. Чл.СДКПіЛ з 1907. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе. З ліст. 1917 нам. камісара па польскіх справах у Наркамнацы РСФСР. Са снеж. 1918 чл.ЦК КП Літвы, з 20.2.1919 старшыня ЦВКЛіт. ССР, з 27.2.1919 — Літ.-Бел. ССР; з крас. 1919 чл. Савета абароны Літ.-Бел. ССР; адначасова ў маі—ліп. 1919 (у Мінску) нарком земляробства Літбела, з 24.7.1919 старшыня Мінскага Савета. З вер. 1919 у ЦК КП(б)ЛіБ і палітаддзеле Зах. фронту. З крас. 1921 у Польшчы. Адзін з арганізатараў Кампартыі Усх. Галіцыі (з 1923 КПЗУ), чл. яе ЦК. У 1925—29 чл.ЦК Кампартыі Польшчы (да 1927 чл. Палітбюро ЦК). У 1928—29 сакратар камуніст. фракцыі сейма. З 1932 у СССР, у Выканкоме Камінтэрна. У 1936—37 адзін з арганізатараў інтэрнац. брыгад у Іспаніі. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны пасля 1956.