Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Schwíegervater
m -s, -väter
1) цесць
2) свёкар
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзе́вер, ‑а, м.
Мужаў брат. На Супронавых дачок ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, залоўка ці ятроўка.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Рмн. заловак; ж.
Мужава сястра. На Супронавых дочак ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, валоўка ці ятроўка, ці чужы чалавек.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тэсць ‘цесць’ (Сцяшк., Пятр., Сл. ПЗБ), тестʼ ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел.тесть, цесць ‘тс’ (ТСБМ). З польск.teść ‘цесць, свёкар’, гл. цесць. Сюды ж тэ́сця ‘цешча’ (Сцяшк.), тэ́шча ‘тс’ (кам., Сл. ПЗБ), те́шча ‘тс’ (Вруб.), ст.-бел.тесча, теща, цеща ‘тс’ (XVI ст., ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сяме́йнік, ‑а, м.
Разм. Член якой‑н. сям’і. Сямейнікаў маіх дома нікога не аказалася, але я нават забыўся хоць якой запіскай папярэдзіць іх аб маім ад’ездзе і пабег на аўтобусную станцыю.Быкаў.Звялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча .. А сынок — яшчэ горшы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вязь, ‑і, ж.
1. Узор, створаны спляценнем якіх‑н. ліній. Вязь агароджы.// Спосаб спорнага, дробнага пісьма, пры якім некаторыя літары злучаюцца ў адно цэлае.
2. Тое, што і вязка (у 2 знач.).
3.Разм. Тое, чым вяжуць, звязваюць. Свёкар стаяў унізе і церабіў галіны на тонкім беразняку, прывезеным на вязь.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звер, ‑а; мн. звяры, ‑оў; м.
1. Дзікая, звычайна драпежная жывёла. Драпежны звер. □ — Мядзведзь! — прахрыпеў Тадэўчык і адскочыў ад агню, каб лепей было з цемры ўглядацца ў звера.Бядуля./узнач.зб.Сібір багата пушным зверам.
2. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека. Ззялі маладзіцу са свету сямейнікі. Свёкар быў звер і скупеча.Брыль.
•••
Глядзець (пазіраць) зверамгл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сва́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Спрэчка, якая суправаджаецца крыкам, шумам і пад. Слова за слова — сварка разгаралася, як лясны пажар.Лынькоў.Свёкар не папускае.. [Любу] ў крыўду, але і яму абрыдне слухаць кожны дзень сварку і грызню.Васілевіч.// Абразлівыя словы, выразы; лаянка. Пайшлі праверкі і прамеры, Каб больш мець пэўнасці і веры І каб не выйшла перакосу І не зайсці ў чыю палосу, Во будзе крыку, будзе сваркі, — Няхай лепш цэлы будуць каркі.Колас.Не спрэчку трэба гнаць за дзверы, А, мабыць, сварку і разлад.Кусянкоў.
•••
Вязацца ў сваркугл. вязацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шальмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.
1.каго. Разм. Ганьбаваць, знеслаўляць (звычайна не маючы дастатковых падстаў для гэтага). [Туляга:] Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка... [Левановіч:] У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога. [Туляга:] Што ён ілжэвучоны, абманвае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў.Крапіва.[Антон:] — За што вы шальмуеце дачку, сваце? — заступіўся за нявестку свёкар.Пальчэўскі.
2.Разм. Весці сябе несумленна ў якой‑н. справе; хітрыць, падманваць. [Жанна:] — Добра ведаеш ты [Адам], што Фадзей Сысоевіч шальмуе з нарадамі, так падганяе ў канцы месяца, каб кожнаму майстру выходзілі прэміяльныя.Мыслівец.
3.Гіст. Падвяргаць шальмаванню (у 2 знач.).
[Ад ням. Schelmen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)