сашчы́пваць несов.

1. сощи́пывать;

2. исщи́пывать;

1, 2 см. сашчыпа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сощипа́ть сов., разг. сашчыпа́ць;

о́вцы сощипа́ли всю траву́ аве́чкі сашчыпа́лі ўсю траву́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абску́бці, -о́ў, -бе́ш, -бе́; -бём, -бяце́, -бу́ць; -ку́б, -бла; -бі́; -куба́ны іу́бены; зак., каго-што.

1. Скубучы, ачысціць (ад пер’я).

А. курыцу.

2. Скубучы, зрабіць больш роўным.

А. стог сена.

3. Сашчыпаць, паз’ядаць (траву і пад.).

Авечкі абскублі ўсе ўзмежкі.

|| незак. абскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абску́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Сашчыпаць усё, многае. Пашчыпаць траву.

2. Шчыпаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі. — Пане Лабановіч, — сказаў Язэп Глынскі, — прашу вас зайсці ў мой садок ды пашчыпаць вішань. Колас.

3. перан. Разм. Нанесці некаторыя страты. — Даўно мы не турбавалі фрыцаў на чыгунцы. Яны сталі занадта нахабнымі, пускаюць паязды амаль што па раскладу. Трэба пашчыпаць іх на лініі Мінск — Маладзечна. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)