Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв.дыял.spjèšati ’аслабець’, якое разам са славен.pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з *pьsъ (гл. пёс).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Скапсане́ць, скапсані́ты ‘стаць драхлым, змарнавацца, састарыцца’ (драг., З нар. сл.), скапцаніе́ті ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр.скапцані́ты ‘збяднець (аб яўрэях)’, польск.kopconieć, kopsonieć ‘марнавацца, станавіцца ўбогім, бяднець’. Да капцан (гл.). Не выключана і запазычанне польскага дзеяслова. Да праблематыкі паходжання слоў гл. Слаўскі, 2, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
знасі́цца, знашуся, зносішся, зносіцца; зак.
1. Стаць непрыгодным ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). Сукенкі святочныя Ад дажджоў парадзелі, У дарогах знасіліся, Палінялі ад сонца.Панчанка.
2.Спец. Сапсавацца, стаць непрыгодным ад доўгай работы (пра машыны, механізмы і пад.). — Знасіліся поршні, укладышы падшыпнікаў, прыйшлося ўсё гэта замяніць.Краўчанка.
3.перан.Разм. Дачасна састарыцца, аслабець. Змітрок падняў вочы. — Няўжо праўда, доктар, што я ўжо знасіўся?Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
знасі́цца
1. sich ábnutzen, ábgenutzt sein; verschléißen*vi (s), sich verschléißen*; ábgetragen sein, schäbig sein [werden] (пра вопратку);
2.разм. (састарыцца) alt wérden [áussehen*]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пераста́рак ’састарэлы’, ’старая дзеўка’, ’хлопец, які доўга ходзіць у халасцяках’, пераста́рка ’старая дзеўка’, перэста́рыцца ’не выйсці замуж у пару’ (Шат., Нар. Гом., ТС, ТСБМ), укр.пере́ста́рок, пере́ста́рка, рус.переста́рок, переста́рка ’стары халасцяк, старая дзеўка’, ’жывёла, якая з-за старасці не можа даваць прыплод’. Усходнеславянскае. Утворана ад дзеяслова пераста́рыцца, што ўзыходзіць да прасл.*per‑stariti (sę), параўн. яшчэ ст.-слав.прѣстарѣти ’састарыцца’, серб.-харв.прѐстарети, в.-луж.přestarić, н.-луж.pśestarkaś, польск.przestarzeć (się), славац.prestarnúť ’тс’. У зах. і паўд.-слав. мовах лексеме перастарак адпавядаюць спалучэнні з прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі (przestarzały, pśestarjety, přestárlý, prestarnutý, prestár, пре̏стар). Гл. старэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахля́ць ’аслабець і апусціць рукі, апусціцца, здацца’ (Янк. II), ’аслабець; заняпасці’ (Ян.), охляб ’заняпаў, аслабеў’ (Бесар.), параўн. «стаў худы і больш ахлялы» (КТС), схліялы ’кволы, слабы; стары’, схліяць ’аслабець, састарыцца’ (Яўс.), укр.охлясти і охлянути ’схуднець, аслабець, страціць сілы’; апошняе разам з ц.-слав. (рус.) охлѧдание ’абыякавасць’, ахлѧнѧти ’аслабець’ з *xlęd‑nǫ‑ti ’страціць сілы’, параўн. хлянуты ’страціць сілы, схуднець’ (Клім.), што звязана чаргаваннем галосных кораня з *xlǫditi ’пазбаўляць сілы’, параўн. чэш.chlouditi ’тс’, гл. Бернекер, 388 і наст.; Скок, 1, 672; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1961, 4, 94, насуперак Фасмеру, 4, 246. Для некаторых форм і значэнняў магчымы ўплыў утварэнняў з *xlęb‑, параўн. хляблы ’худы, слабы’ (Нік. Очерки), укр.охляб(ну)ти ’аслабнуць’ (пра сувязь частак у чым-небудзь) і інш.