адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўн. полюса свету (гл.Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пн або N.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыплама́тнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Дзейнічаць, гаварыць асцярожна, не раскрываючы сапраўднага намеру. Як толькі Загурскі пачаў гаварыць, я зразумеў, што дыпламатнічаць ён не ўмее.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́ХАДпункт захаду,
адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам (гл.Нябесная сфера). Размяшчаецца злева ад назіральніка, які стаіць тварам на Пн. Абазначаецца літарамі З або W.
расійскі кінаакцёр. Нар. артыст СССР (1979). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Ленінградскі тэатр.ін-т (1935). Дэбютаваў у кіно ў 1935 (фільм «Паўналецце»). У лепшых фільмах дасягнуў шматпланавасці вобразаў: «Подзвіг разведчыка» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1948, Дзярж. прэмія СССР 1949), «Далёка ад Масквы» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), «Утаймавальніца тыграў» (1955), «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна» (1977), «Сібірыяда», «Сюды не заляталі чайкі» (абодва 1979), «Расказ невядомага чалавека» (1981), «Шалёныя грошы» (1982) і інш. Рэжысёр фільмаў «Музыканты аднаго палка» (1965, з Казанскім), «Снягурка» (1970), «Я цябе ніколі не забуду» (1984) і інш.
П.Кадачнікаў у ролі А.Мярэсьева ў кінафільме «Аповесць пра сапраўднага чалавека».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВІЯГАРЫЗО́НТ,
пілатажна-навігацыйная прылада, якая паказвае становішча падоўжнай і папярочнай восяў лятальнага апарата адносна сапраўднага гарызонта. Асн. часткі авіягарызонта: гіраскоп, які захоўвае нязменнае становішча сваёй восі ў прасторы, і маятнікавая сістэма карэкцыі, якая ліквідуе адхіленні восі ротара гіраскопа ад праўдзівай вертыкалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКЛА́ДНАСЦЬ,
ступень прыбліжэння сапраўднага значэння параметраў працэсу, прадмета, рэчыва да іх тэарэт. намінальнага значэння.
Д. апрацоўкі — ступень прыбліжэння формы, памераў і становішча апрацаванай паверхні дэталі да патрабаванняў чарцяжа і тэхн. умоў. Вызначаецца квалітэтам. Д. вымярэнняў — характарыстыка вымярэнняў, якая паказвае ступень блізкасці да нуля хібнасці вымярэнняў. Лікава выражаецца значэннем, адваротным модулю адноснай хібнасці (АХ) вымярэння. Напр., пры АХ, роўнай 2% (або 0,02), Д. вымярэнняў роўная 1/0,02 = 50. Д. меры і вымяральнай прылады — ступень блізкасці значэнняў меры або паказання прылады да сапраўднага значэння велічыні, якая ўзнаўляецца мерай або вымяраецца прыладай (гл.Класы дакладнасці). Д. лічбавай вымяральнай машыны характарызуецца значэннем макс. хібнасці выніку вылічэнняў. Павышаецца зменай метаду вылічэнняў (павелічэннем ліку аперацый, зменай іх парадку і г.д.) або ўвядзеннем аперацый з лікамі павялічанай разраднасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пашчаслі́віць, ‑віць; безас.зак., каму і без дап.
Пра спрыяльны збег акалічнасцей для каго‑н. — Табе, сынок, пашчаслівіла, — сказаў мне бацька, — будзеш у сапраўднага настаўніка вучыцца, а не ў самавучак.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблі́зны, ‑ая, ‑ае.
Не зусім дакладны, але больш-менш блізкі да сапраўднага. Прыблізны падлік. Прыблізныя звесткі. □ Камандуючы быў незадаволены: ён выявіў, што разведчыкі.. карысталіся прыблізнымі данымі, мала рыхтаваліся да аперацый.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛЕ́Н (Belem),
горад на Пн Бразіліі. Адм. ц. штата Пара. Засн. ў 1616. 1246,4 тыс.ж. (1991). Марскі порт у вусці р. Пара (дэльта Амазонкі). Міжнар. аэрапорт. Дрэваапр., харч.прам-сць. Суднаверф. Ун-т. Музей. Муніцыпальны парк (участак сапраўднага трапічнага лесу ўнутры горада). Арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пустасло́віць, ‑слоўлю, ‑словіш, ‑словіць; незак.
Гаварыць пустое; несці лухту. Хлопцы гатовы былі ўбачыць у асобе Мірона Вадалея сапраўднага салдата рэвалюцыі, хоць часамі адчувалі, што залішне пустасловіць, гаворыць аб тым, чаго не было.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)