ВІ́ДЭРБЕРГ ((Widerberg) Бу) (н. 8.6.1930, г. Мальмё, Швецыя),
шведскі кінарэжысёр; адзін з пачынальнікаў т.зв. новага шведскага кіно. У фільмах «Дзіцячая каляска» (1962), «Варонін квартал», «Каханне, 65» (1965), «Прывітанне, Раланд!» (1966) цікавасць да сац. праблем, духоўнага свету пасляваен. пакалення, пошукі новай кінематаграфічнай формы. Сярод фільмаў: «Эльвіра Мадзіган» (1967), «Джо Хіл» (1971), «Змяіная сцежка» (1986), камедыя «Сапляк» (1974), дэтэктыў «Чалавек на даху». Аўтар кн. «Панарама шведскага кіно» (1962).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fąfel
м.
1. сопля, смаркач;
2.сапляк, смаркач;
3. недахоп
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Смурглі́ ‘соплі’ (гродз., Сл. ПЗБ), смэ́рглі ‘тс’ (Сцяшк. Сл.), смэ́ргі ‘тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ); сюды ж смэргу́ль ‘смаркаты чалавек’ (Жд. 2), смэ́ргля ‘тс’ (Скарбы), смэ́ргель, смэ́ргля ‘сапляк, недаростак’ (Скарбы), смаргу́ль ‘вельмі скупы чалавек’ (в.-дзв., Шатал.). Выводзяць з літ.smùrgliai ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 507), што можна аднесці толькі да часткі форм. Хутчэй экспрэсіўная дэфармацыя дэрыватаў ад сморгаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аскра́к ’чалавек, у якога заўсёды беспарадак пад носам’ (Янк. Мат.). Укр.оскря́к, віскряк, візгряк ’сапля, сапляк’. У сучаснай мове разумеецца як утварэнне з суфіксам ‑ак, які ўтварае назвы асоб. Тады зыходным трэба лічыць возкрі ’соплі’ (Бяльк.). Гл. возгры, якое мае шмат паралеляў у славянскіх мовах; не выключана, што скрак — каранёвы элемент: *(s)kręk ’студзяністая субстанцыя, напр. жабурынне’. Супрун, Бел.-укр. ізал., 71–73; Вярэніч, Бел.-укр. ізал. 10–11; Шцех, Scando-Slavica, 11, 251–254; іншую літаратуру гл. да артыкула возеры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сапе́ль1 ’ерш’ (Нар. лекс.), сопе́ль ’тс’ (ТС), саплю́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус.дыял.сопли́вик, со́плик ’тс’. Ад соплі (гл.), саплівы, таму што гэта рыба пакрыта слоем слізі.