ФІЛАРЭ́Т (у свеце Раманаў Фёдар Мікітавіч; каля 1555—22.10.1633),

патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1608—10, 1619—33), бацька цара Міхаіла Фёдаравіча — першага з дынастыі Раманавых. Баярын (з 1587), прыбліжаны цара Фёдара Іванавіча [1584—98], якому даводзіўся стрыечным братам. Пасля яго смерці няўдала прэтэндаваў на царскі прастол, узначальваў апазіцыю да новага цара Барыса Гадунова, за што ў 1601 пастрыжаны ў манахі пад імем Ф. і сасланы на Поўнач. У 1605 Ілжэдзмітрый I вярнуў яго і прызначыў мітрапалітам растоўскім. У 1608 Ілжэдзмітрый II абвясціў Ф. патрыярхам у процівагу Гермагену. У 1610 удзельнічаў у звяржэнні цара Васіля Іванавіча Шуйскага, дзейнасці «Сямібаяршчыны», узначальваў «вял. пасольства» да караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III, каб зацвердзіць заключаны ў жн. 1610 у Маскве дагавор аб прызнанні рас. царом сына Жыгімонта Уладзіслава (гл. Уладзіслаў IV). За адмову санкцыянаваць канчатковыя ўмовы дагавора Ф. арыштаваны і да 1619 быў у палоне. Пасля вяртання ў Маскву зноў патрыярх і фактычны правіцель Расіі з тытулам «вял. гасудар».

т. 16, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

canonize

[ˈkænənaɪz]

v.t.

1) кананізава́ць

2) прызнава́ць канані́чным

3) зацьвярджа́ць, санкцыянава́ць, рабі́ць правамо́цным

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sanction​2 [ˈsæŋkʃn] v. fml

1. санкцыянава́ць, рабі́ць правамо́цным, ратыфікава́ць, зацвярджа́ць

2. дазваля́ць, ухваля́ць;

I can’t sanction your methods. Я не ўхваляю твае метады.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

authorize

[ˈɔӨəraɪz]

v.t.

1) упаўнава́жваць

2) санкцыянава́ць, зацьвярджа́ць, рабі́ць правамо́цным

3) дава́ць пра́ва; даруча́ць, дапушча́ць; дазваля́ць

4) паруча́цца за каго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

sanction

[ˈsæŋkʃən]

1.

n.

1) афіцы́йны дазво́л, ухвале́ньне n.

2) санкцыянава́ньне n.

3) са́нкцыя f.

2.

v.t.

1) зацьвярджа́ць, рабі́ць правамо́цным, санкцыянава́ць

2) ухваля́ць; дазваля́ць

3) пацьвярджа́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

approve

[əˈpru:v]

1.

v.t.

1) ухваля́ць

2) згаджа́цца, санкцыянава́ць, зацьвярджа́ць

Congress approved the bill — Кангрэ́с зацьве́рдзіў зако́напрае́кт

3) пака́зваць, выяўля́ць

4) пацьвярджа́ць, падмацо́ўваць

5) хвалі́ць, захва́льваць, рэкамэндава́ць

2.

v.i.

ухваля́ць

I approve of what you want to do — Я ўхваля́ю то́е, што ты хо́чаш рабі́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)