Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АНСА́МБЛЬ ТА́НЦАМінскага клуба КІМ,
першы на Беларусі самадзейны маладзёжны харэаграфічны калектыў. Існаваў у 1926—30. Маст. кіраўнік К.Алексютовіч. У рэпертуары пастаўленыя ім нар. і сцэнічныя танцы (сцэн. варыянты традыц.бел. танцаў «Мікіта», «Лянок», «Казачок», «Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Юрачка»), харэагр. карцінкі і сюжэтныя танцы сучаснай тэматыкі. Адыграў важную ролю ў справе далучэння прац. моладзі да маст. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВІ́НСКІ (Міхаіл Аўрамавіч) (22.1.1913, г. Гомель — люты 1980),
бел.самадзейны разьбяр па дрэве. З 1954 жыў у Жлобіне. Працаваў у станковай скульптуры. Творы адметныя выразнасцю пластыкі і вобразнай характарыстыкай персанажаў («Разведка», 1936; «У дазоры», 1937; «У абарону міру», 1939; «Марскі дэсант», 1947; «Партызан», 1948; «Рэйкавая вайна», 1955; «Праца», 1959; «Нарачанскі рыбак», 1960; «Салігорцы», 1965; «Хірург», 1967; «Ля партызанскага кастра», 1970). Вырабляў разны хатні посуд (дэкар. ваза «Багацце», 1965, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕ́ЕНКА (Анатоль Міхайлавіч) (н. 4.2. 1930, б.в. Сітнікі, Полацкі р-н Віцебскай вобл.),
бел.самадзейны разьбяр па дрэве. Працуе пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Аўтар кампазіцый на фальклорныя, літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манерай разьбы: «Хадакі да У.І.Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЕ́ЛКА (Канстанцін Кандратавіч) (22.10.1915, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. — 8.1.1989),
бел.самадзейны майстар-разьбяр па дрэве. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скульптурам К. характэрны складаная дынамічная кампазіцыя, дакладнасць мадэліроўкі і стараннасць апрацоўкі матэрыялу. Выкарыстоўваў сюжэты з фальклору, літ. твораў, гісторыі і сучаснага жыцця: «Віцязь» (1948), «Аляксандр Неўскі», «Сувораў», «Мужычок з ногцік» (усе 1949), «Багдан Хмяльніцкі», «Руслан і Рагдай», «Бой рыцара з турам», «Салават Юлаеў» (усе 1954), «Героі Брэста», «Беларусы едуць», «Паляванне на зубра» (усе 1957), «Цялятніца» (1958), «Будзёнаўцы» (1962), «Партызанская тачанка» (1965) і інш.
Літ.:
Леонова А.К. Народная деревянная скульптура Белоруссии. Мн., 1977.