Ны́г̌а ’нешта малое, фіга’ (ТС). Відаць, запазычана з польск. nyga ’рэшта, рэштка’ (Dać komu wypić nygę = to, co pozostało w kieliszku), што ў сваю чаргу з ням. Neige ’рэшткі пітва’, параўн. Варш. сл., 3, 428.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нуклеаты́ды

(ад лац. nucleus = ядро)

арганічныя злучэнні, у склад якіх уваходзяць вуглявод, рэштка фосфарнай кіслаты і вытворныя пурыну або пірамідыну; выконваюць важную ролю ў абмене рэчываў у раслінных і жывёльных арганізмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

scrap

I [skræp]

1.

n.

1) кава́лачак -ка m., рэ́штка f.; аб’е́дкі

scraps of food — аб’е́дкі

2) уры́вак -ўка m. (зь ліста́, кні́гі)

scraps of songs — уры́ўкі зь пе́сьняў

3) мэталалом, скрап -у m.

2.

v.t.

1) лама́ць, ператвара́ць у лом

2) выкіда́ць як непатрэ́бнае

- scraps

II [skræp]

v.i. (-pp-) informal

бі́цца; калаці́цца; свары́цца, ва́дзіцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)