Сяда́шрэпік, Eupatorium cannabium L.’ (Касп.), сяда́ч ’тс’ (Кіс.). Параўн. укр. сіда́ш ’тс’, рус. седа́ч ’тс’. На падставе польск. szadziec ’тс’, славац. šedivec ’тс’ Каламіец (гл. ЕСУМ, 5, 250) звязвае ўкраінскі тэрмін з сідий ’сівы, шэры’, бо расліна мае сіняваты колер, дапускаючы для іншых назваў (польск. sadziec, чэш. sadec) уплыў мазурэння (sz, š > s), што не пераконвае. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)