Нарачоны (наречоный) ’названы’ (Нас.), нарачоная ’нявеста’ (Сл. ПЗБ), укр. наре́чений ’заручоны’, ’жаніх’, рус. нареченный ’названы’, ’нарачоны, заручоны’, польск. narzeczony ’тс’. Да *rekti, гл. рэкнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прырака́ць ’абяцаць; прадвяшчаць’ (Нас., Ласт.), прырачо́ны ’абяцанкі’ (Ласт.), пріріка́ньня ’прадказванне’ (Бяльк.), ст.-бел. приречи ’абяцаць, абнадзеіць, сказаць, памянуць’. Укр. приріка́ти ’прадвяшчаць, абяцаць’. Хутчэй за ўсё, з польск. przyrzekać ’абяцаць’, przyrzeczony ’абяцанкі’. Гл. рэкнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нарака́ць ’скардзіцца, выказваць свой боль, скруху’ (Байк. і Некр., БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ), нарэка́ць ’тс’, укр. нарікати ’называць’, ’папракаць’, ’скардзіцца’, рус. нарекать ’называць’, ’надзяляць, вызначаць’, ’скардзіцца’, ’абгаворваць’, польск. narzekać ’бедаваць, жаліцца, скардзіцца’, чэш. naříkati ’жаліцца, шкадаваць’ і пад. Гл. рэ́кнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкці ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́ ’кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус. рьци, польск. rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рачны́ ’самаўпэўнены’ (Сцяшк. Сл.), ’самаўладны’: ot bez panou̯ nasz akonam jak raczny stau̯ (Арх. Федар.), ’нахабны’: які ты рачны, слова ні дасі сказаць (Сцяц.) рачны ’ганарлівы’ (тс). Відаць да *rekti ’сказаць’ (гл. рэкнуць), магчыма, пад уплывам польск. rzeczny ’істотны, сапраўдны’, параўн. rzecznik ’выканаўца, патрон, пракурор’ (гл. Длугаш-Курчабова, 451), укр. речни́к ’аратар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скалдырэ́чыць ‘хлусіць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з рус. дыял. скалды́рничать, сколды́рничать ‘скнарыцца, скупіцца’, ‘папрашайнічаць; кленчыць’, скалды́рник ‘скупы, прагны; скнара’, ‘ліхвяр’ (у Гогаля). Паводле Фасмера (3, 631), апошнія не маюць надзейнай этымалогіі. У аснове экспр. калды́р ‘хам, жлоб’ (Наша Ніва, 2004, 12 лістап.). Канец слова ‑рэчыць нагадвае дзеяслоў ракці́ ‘сказаць’, гл. рэ́кнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рако́мсе ’быццам, як быццам’ (Сержп. Грам.), ракама́сь ’так-сяк, абы-як’ (Касп.), параўн. ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), польск. rzekomo ’маўляў; як быццам’. Дзеепрыслоўе ад ракці́ ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць); элемент се (сь) паходзіць са зваротнай формы займенніка *sę (сѧ), параўн. мов‑ся ён и прав ’як быццам бы’ (Нас.), або з указальнага займенніка *sь, параўн. вось (< о‑сь), гл. Карскі 2-3, 71. Гл. таксама ракама́ту.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэч 1 ’рэч, прадмет, справа’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Нас., ТС, Шат.), рэ́чы ’пажыткі’ (Сл. ПЗБ). З польск. rzecz ’тс’ < лац. rēs ’тс’ (Брукнер, 475).
Рэч 2 ’мова, маўленне; гаворка’ (ТС, Шат.), рэ́чʼе ’тс’ (ТС). Укр. річ, рус. речь, польск. rzecz, палаб. rec, в.-луж. rěč, чэш. řeč, славац. reč, славен. rẹ̑č, серб. і харв. ре̑ч ’слова’, балг. реч ’мова; прамова’, ст.-слав. рѣчь. Прасл. *rěčь (< *rēk‑ĭs) < *rek‑ti ’казаць’. І.‑е. корань *rēk‑. Роднасныя тахар. A rake, тахар. B reki ’слова’ (Чарных, 2, 115; Сной, 528; Бязлай, 3, 163). Гл. яшчэ рэкнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нарок ’прадвызначэнне, наканаванне’ (Гарэц.), ’прызначэнне, лёс’ (Др.), а таксама нарокам ’спецыяльна, наўмысна’ (Чач., Нас., Гарэц., Бяльк.), ’жартам’ (Чач., Нас., Яруш.), наракава́ць ’прадвызначыць лёсам’ (Нас.); рус. нарок ’зарок, клятва; намер, мэта’, ’паклёп, нагавор; няпраўда, ілжа; хвароба ад дрэнных вачэй’, польск. narok ’бачнасць’, ’намер’, ’абавязак пэўных паслуг для сярэднявечнага горада’, чэш. nárok ’прэтэнзія (юрыдычны тэрмін)’, славац. ’намер’, славен. nárok ’тэрмін, вызначаны дзень’, серб.-харв. на́рок ’прызначэнне, пастанова’, ’шчасце’, балг. дыял. на́рок ’прадузятасць; наўмысна ствараемы настрой супраць каго-небудзь’, нароча ’наўмысна абвінаваціць’, ст.-слав. нарокъ ’голас (за або супраць)’, нарокомь ’па імені’. З *na і *rokъ (ад *rekti ’сказаць’), гл. рэкнуць (Міклашыч, 274; Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 300; Бязлай, 2, 215; Скок, 3, 120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рачане́ц ’гадавіна’ (Арх. Федар.), ’падарунак на свята, святочны гасцінец’ (маладз., Гіл.), рача́нец (račánic) ’устаноўлены час’ (Варл.), ’рэжым’ (Сцяшк. Сл.), ’тэрмін’ (пух., рагач., Сл. ПЗБ), ’гадавое свята’ (Сцяц.), ’вялікае свята, якое святкуецца праз год’ (ваўк., віл., Сл. ПЗБ), часцей у мн. л. рачанцы́ ’тэрмін ачышчэння пасля родаў’ (Гарэц.), ’дванаццацідзённы тэрмін пасля нараджэння (жывёлы)’ (Касп.), ’пэўная колькасць дзён ад нараджэння, да заканчэння якіх за грэх лічылася ўжываць у ежу маладых жывёл’ (Нас., Янк. Мат.), рычанцы́ ’тэрміны, прызначаныя для выканання чаго-небудзь’ (Растарг.), сюды ж рачанца́ ’зрэдку, несістэматычна (пра ўжыванне ежы)’ (Янк. Мат.). Параўн. укр. речене́ць ’тэрмін’. Насовіч праз форму роченцы́ (Нас., 567) выводзіць з рок 1 ’год; устаноўлены тэрмін’ (гл.); першапачаткова, відаць, ад *рэчаны ’сказаны, абумоўлены’, што да ракці́ ’сказаць’, гл. рэкнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)