Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
rezerwat, ~u
м.
1. запаведнік;
2. рэзервацыя;
rezerwat Indian — рэзервацыя індзейцаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рэзерва́т, ‑у, М ‑ваце, м.
1. Тэрыторыя, прыродныя багацці якой (жывёла і расліны) знаходзяцца пад асобай аховай дзяржавы; запаведнік.
2. Тое, што і рэзервацыя (у 1 знач.).
[Ад лац. reservatus — захаваны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГІКА́НЫ,
племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў алганкінскай моўнай групы. Да іх каланізацыі жылі ў даліне р. Гудзон (каля 3 тыс. чал.). Займаліся земляробствам, паляўніцтвам, збіральніцтвам, з пач. 17 ст. гандлем футрам. У выніку каланізацыі і набегаў іракезаў б. частка М. знішчана. Жывуць у ЗША у штаце Вісконсін (рэзервацыя Стокбрыдж, некалькі соцень чал., 1997). Гавораць на англ. мове; хрысціяне. Дзякуючы раману Ф.Купера «Апошні з магікан» тэрмін М. стаў сімвалам народа, які знікае з жыцця.
т. 9, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́ХІ, наваха,
племя паўн.-амер. індзейцаў. Разам з племем апачы складаюць паўд. групу атапаскаў. У мінулым лясныя паляўнічыя. У 14 — канцы 15 ст. мігрыравалі на Пн сучаснага штата Нью-Мексіка, займаліся земляробствам, з 18 ст. — жывёлагадоўляй. Супраціўляліся еўрап. каланізацыі. Пасля задушэння іх узбр. выступленняў у 1846—67 каля 9 тыс. Н. прымусова пераселена ў рэзервацыю Баск-Рэдан. У 1868 на мяжы штатаў Арызона і Нью-Мексіка створана рэзервацыя (сучасная тэрыторыя 60 тыс. км5). Жывуць у рэзервацыях штатаў Арызона, Нью-Мексіка, Юта (219,2 тыс. чал., 1998). Мова — наваха (гавораць на ёй 62%), выцясняецца англійскай. Большасць Н. хрысціяне розных кірункаў.
т. 11, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэзерва́т
(лац. reservatus = захаваны)
1) тэрыторыя, на якой жывёльны і раслінны свет знаходзіцца пад асобай аховай дзяржавы; запаведнік;
2) тое, што і рэзервацыя 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)