рэдкале́ссе, -я, н., зб.

Рэдкі, не густы лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзі́нкавы, -ая, -ае.

Асобы, рэдкі, нехарактэрны.

А. выпадак.

|| наз. адзі́нкавасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неча́стый няча́сты, рэ́дкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

негусто́й негусты́, рэ́дкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́нікум

‘вельмі рэдкі прадмет’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. у́нікум у́нікумы
Р. у́нікума у́нікумаў
Д. у́нікуму у́нікумам
В. у́нікум у́нікумы
Т. у́нікумам у́нікумамі
М. у́нікуме у́нікумах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зрэ́джаны, -ая, -ае.

З недастатковай гушчынёй усходаў, надта рэдкі.

Зрэджаныя ўсходы бульбы.

|| наз. зрэ́джанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́дкасць, -і, ж.

1. гл. рэдкі.

2. Рэдкая з’ява.

Жывыя кветкі на Поўначы — вялікая р.

3. Рэдкі прадмет, музейная, антыкварная рэч.

Бібліяграфічная р.

Калекцыя рэдкасцей.

На рэдкасць — аб кім-, чым-н. выключным, рэдкім.

Дні стаялі на рэдкасць халодныя.

Не рэдкасць — звычайна, часта бывае.

Такія выпадкі — не рэдкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перале́сак, -ску, мн. -скі, -скаў, м.

Невялікі лес, аддзелены полем ад іншых лясных участкаў, або рэдкі ці малады лес паміж ляснымі масівамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ре́дкостный рэ́дкі; (исключительный) выклю́чны; (необыкновенный) надзвыча́йны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

infrequent [ɪnˈfri:kwənt] adj. рэ́дкі, няча́сты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)