регуля́рный в разн. знач. рэгуля́рны;

регуля́рный дохо́д рэгуля́рны дахо́д;

регуля́рная доста́вка газе́т рэгуля́рная даста́ўка газе́т;

регуля́рные войска́ рэгуля́рныя во́йскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сістэматы́чны, -ая, -ае.

1. Які трымаецца пэўнай сістэмы (у 1 знач.).

С. каталог навуковай літаратуры.

2. Рэгулярны, які пастаянна паўтараецца, не перапыняецца.

Сістэматычныя ўрокі па музыцы.

Сістэматычна (прысл.) наведваць заняткі.

|| наз. сістэматы́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, рэнт і -аў. ж.

Рэгулярны даход у форме працэнтаў (у 3 знач.), які атрымліваецца з капіталу, маёмасці або зямлі.

Зямельная р.

Дыферэнцыяльная р.

|| прым. рэ́нтавы, -ая, -ае.

Р. даход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

air lane

авіятра́са, рэгуля́рны маршру́т самалёта

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

regulär a рэгуля́рны;

~e Tágung чарго́вая се́сія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

regular​2 [ˈregjələ] adj.

1. пра́вільны, разме́раны, рэгуля́рны;

His breathing was slow and re gular. Яго дыханне было павольнае і раўнамернае.

2. пастая́нны, заўсёдны;

regular employment пастая́нная пра́ца

3. mil. рэгуля́рны, ка́дравы;

a regular army рэгуля́рная а́рмія;

a regular officer ка́дравы афіцэ́р

4. ling. пра́вільны;

regular verbs пра́вільныя дзеясло́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Карчо́к ’маленькая карчага, пянёк’ (Гарэц., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.). Гл. корч, карчага. Рэгулярны дэмінутыў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спарады́чны

(лац. sporadicus, ад гр. sporadikos)

адзінкавы, не рэгулярны, выпадковы (напр. с-ая з’ява).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СПАРТА́Н,

канадскі позназімовы сорт яблыні. Выведзены ад скрыжавання сартоў Мекінтош і Жоўты Ньютаўн. Пашыраны на Беларусі.

Дрэва сярэднярослае, крона круглавата-цыліндрычнай формы. Плады сярэдняй велічыні (80—90 г), амаль аднамерныя, круглавата-канічнай формы. Асн. афарбоўка светла-зялёная, покрыўная — цёмна-бардовая з фіялетавым адценнем. Мякаць белая, шчыльная, сярэднесакаўная, кіславата-салодкага смаку. Плоданашэнне пачынае на 3—4-ы год, дае рэгулярны сярэдні ўраджай, які выспявае ў канцы вер., захоўваецца да мая. Зімаўстойлівасць сярэдняя, сярэднеўстойлівы да паршы.

Спартан.

т. 15, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ірэгуля́рны

(лац. irregularis)

не падпарадкаваны агульным правілам, нерэгулярны (напр. і-ае войска); проціл. рэгулярны 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)