ГРАШО́ВА-КРЭДЫ́ТНАЕ РЭГУЛЯВА́ННЕ,

сістэма мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца ва ўмовах функцыянавання крэдытных грошай для падтрымання грашовай масы з мэтай забеспячэння стабільнасці нац. валюты. Права грашова-крэдытнага рэгулявання надаецца дзяржавай, як правіла, цэнтр. банку краіны.

У Рэспубліцы Беларусь грашова-крэдытнае рэгуляванне даручана Нац. банку, які мае выключнае права выпуску ў абарачэнне грашовых знакаў і рэгулявання безнаяўнай эмісіі грошай. Нац. банк рэгулюе грашовую масу ў абарачэнні шляхам устанаўлення для банкаў абавязковых эканам. нарматываў; змянення працэнтных ставак па крэдытах; змянення аб’ёму крэдытаў, што даюцца банкамі; куплі і продажу каштоўных папер і замежнай валюты; рэфінансавання банкаў; правядзення аперацый з дзярж. каштоўнымі паперамі на адкрытым рынку. Для банкаў устанаўліваюцца наступныя эканам. нарматывы: мінімальны памер статутнага фонду; гранічныя суадносіны паміж памерам уласных сродкаў і сумай яго актываў; паказчыкі ліквіднасці балансу; памер абавязковых рэзерваў, што размяшчаюцца ў Нац. банку; максімальная рызыка на аднаго пазычальніка; абмежаванне валютнай і курсавой рызыкі. Устанаўліваецца афіц. курс бел. рубля ў адносінах да інш. валют. Ужываюцца таксама адм. метады, якія абмяжоўваюць даванне крэдыту, выкарыстанне грошай для плацяжоў (мэтавыя ўстаноўкі, ліміты, нормы, санкцыі і да т.п.).

С.С.Ткачук.

т. 5, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

1. Упарадкоўваць, наладжваць.

Р. узаемаадносіны.

2. Накіроўваць развіццё, рух чаго-н. з мэтай прывесці ў парадак, у сістэму.

Р. дарожны рух.

Р. цэны.

3. Прыводзіць (механізмы і іх часткі) у такі стан, які забяспечвае нармальную і правільную работу.

Р. ход машыны.

Р. матор.

|| зак. урэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 1 знач.), адрэгулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны (да 2 і 3 знач.).

|| наз. рэгулява́нне, -я, н., рэгуля́цыя, -і, ж. (да 2 знач.) і рэгуліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 3 знач.).

|| прым. рэгуляцы́йны, -ая, -ае, рэгуля́тарны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.) і рэгуліро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

Рэгуляцыйныя работы.

Рэгулятарныя функцыі гармонаў.

Рэгуліровачны пост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

регули́рование рэгулява́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэгуля́цыя, ‑і, ж.

Упарадкаванне, нармалізацыя, рэгуляванне.

[Ад лац. regulo — уладкоўваю, рэгулюю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самарэгулява́нне, ‑я, н.

Аўтаматычнае рэгуляванне рэжыму работы якой‑н. машыны, механізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

регулиро́вка ж. (действие) рэгуліро́ўка, -кі ж., рэгулява́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

regulowanie

н. рэгуляванне;

regulowanie ruchu ulicznego — рэгуляванне вулічнага руху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

regulacja

ж. рэгуляванне; рэгуляцыя;

regulacja siły głosu — рэгуляцыя сілы голасу;

regulacja cen — рэгуляванне (упарадкаванне) цэн;

regulacja urodzin — рэгуляванне нараджальнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рэгуля́цыя

(ад лац. regulare = уладкоўваць)

упарадкаванне, нармалізацыя, рэгуляванне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Verkhrsregelung

f -, -en рэгулява́ннеу́лічнага) ру́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)