curts(e)y​1 [ˈkɜ:tsi] n. рэвера́нс;

drop a curts(е)y рабі́ць рэвера́нс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ревера́нс рэвера́нс, -са м.;

◊

де́лать ревера́нсы рабі́ць рэвера́нсы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

curts(e)y​2 [ˈkɜ:tsi] v. рабі́ць рэвера́нс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кні́ксэн

(ням. knicksen = рабіць рэверанс, прысядаць)

спрошчаная форма жаночага паклону ў выглядзе кароткага неглыбокага прысядання, якая замяніла рэверанс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ды́каць

‘прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці; моцна біцца (пра сэрца); трэсціся’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ды́каю ды́каем
2-я ас. ды́каеш ды́каеце
3-я ас. ды́кае ды́каюць
Прошлы час
м. ды́каў ды́калі
ж. ды́кала
н. ды́кала
Загадны лад
2-я ас. ды́кай ды́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ды́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ТКАЧ Уладзімір Міхайлавіч (н. 27.5.1956, Мінск),

бел. баяніст, кампазітар, аранжыроўшчык. Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). З 1980 саліст Дзярж. акад. нар. аркестра імя І.​Жыновіча, адначасова з 1984 у складзе трыо баяністаў пры аркестры. Сярод твораў: вальс-мазурка (1976), муз. карцінка «Ясь і Яніна» (1992), для дуэта гармонікаў у суправаджэнні аркестра «Гармонік-частушка» (2000), для нар. арк. «Серэнада», рапсодыя «Вочы чорныя» з арк. (абодва 2001), уверцюра «Святочны рэверанс», п’еса-экспромт «Натхненне» (абедзве 2002) і інш., а таксама аранжыроўкі і канцэртныя апрацоўкі нар. мелодый для трыо баянаў і інш.

М.​Р.​Солапаў.

т. 15, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

knícksen vi рабі́ць рэвера́нс [кні́ксен], прысяда́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dyg, ~u

м. рэверанс; паклон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dygnąć

зак. зрабіць рэверанс; пакланіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прысяда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысядаць — прысесці.

2. Рэверанс. Такімі ж борздымі крокамі падышла .. [Габрынька] і да госця, працягнула яму сваю яшчэ дзіцячую руку, зрабіўшы прысяданне, якое Лабановіч бачыў першы раз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)