кольт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Рэвальвер (а таксама кулямёт або іншая стралковая зброя) асобай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)

нага́н, ‑а, м.

Рэвальвер з барабанам, які круціцца.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Revolver

[-vɔlvər]

m -s, - рэвальве́р

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Ляворваррэвальвер’ (Шат.). Сапсаванае народнае рэвальвер, якое (праз рус.) з франц. revolver ’тс’. Аднак націскное о падказвае нам аб іншай крыніцы запазычання — польск. rewolwer, якое з англ. revolver ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rewolwer, ~u

м. рэвальвер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кольт, ‑а, М ‑льце, м.

Рэвальвер або кулямёт спецыяльнай сістэмы. Дубіна паспеў яшчэ выхапіць колы і стрэліць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ліва́рве́ра, лівольвір, лівальвёрт, ліворвэр — скажоныя (у выніку, дысіміляцыі) народныя формы лексемы рэвальвер (Мядзв., Касп., Бяльк., Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расці́снуцца, ‑нецца; зак.

1. Аказацца расціснутым. Яйкі ў кошыку расціснуліся.

2. Перастаўшы сціскацца, раскрыцца (пра пальцы, зубы, губы і пад.). Кулак расціснуўся. □ Пальцы .. [Таццяніных] рук неяк самі расціснуліся, і рэвальвер стукнуўся аб падлогу. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злачы́нец, ‑нца, м.

Той, хто зрабіў якое‑н. злачынства. — Загад — закон. І хто парушыць яго, будзе адказваць як самы апошні злачынец перад народам, як трус, як здраднік. Лынькоў. Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Праверыць навобмацак або з дапамогай чаго‑н. Прашчупаць палкай стог. // Шпупаючы, выявіць, адчуць. Прашчупаць рэвальвер у кішэні.

2. перан. Назіраючы, прыглядваючыся і пад., даведацца пра каго‑, што‑н. Прашчупаць новага работніка. □ [Палкоўнік:] — Чакай, чакай! Сёння Віктар пасылае разведгрупу, якая павінна прашчупаць ахову вёскі Мсціж. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)