1. Марская жывёліна, якая жыве нерухомымі калоніямі на скалах; род паліпаў.
2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёлін — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне.
Пацеркі з каралаў.
|| прым.кара́лавы, -ая, -ае.
Каралавыя рыфы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рыфIIм.марск. Reff n -(e)s, -e;
узя́ць рыфы réffen vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАР’Е́РНЫ РЫФ,
града каралавых рыфаў, выцягнутая паралельна берагу мацерыка або вострава на некаторай адлегласці ад яго, часта па краі мацерыковай водмелі. Бар’ерныя рыфы адгароджваюць ад мора мелкаводныя лагуны, пашыраны пераважна ў водах Ціхага і Індыйскага акіянаў (напр., Вялікі Бар’ерны рыф каля паўн.-ўсх. берагоў Аўстраліі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯКО́СНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,
устойлівыя геахімічна пераўтвораныя рэчывы, якія ўзніклі ў выніку сумеснай дзейнасці жывых арганізмаў і абіягенных працэсаў. Да біякосных рэчываў адносяцца вада, атмасфера, тарфы, сапрапелі, каменныя вуглі, нафта, гаручы газ і сланцы, рыфы каралавага паходжання і інш. Утрымліваюць энергію, акумуляваную біясфернай экасістэмай. Тэрмін увёў рус. вучоны У.І.Вярнадскі (1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рыфIм. (возвышение морского дна) риф;
кара́лавыя ры́фы — кора́лловые ри́фы
рыфIIм., мор. риф
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАРСКІ́Я КА́РТЫ.
Адлюстроўваюць рэльеф марскога дна і адзнакі глыбінь, склад грунтоў, берагавую лінію, рэльеф і прыкметныя прадметы на беразе, марскія шляхі, навігацыйныя небяспечнасці (водмелі, рыфы, скалы, буруны і інш.), навігацыйнае абсталяванне (маякі, створныя знакі і інш.), звесткі пра магнітнае схіленне, элементы гідралогіі (цячэнні, прылівы, граніцы льдоў і інш.). Прызначаны для забеспячэння суднаходства, вывучэння і выкарыстання рэсурсаў Сусветнага акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНТАВА́Й (Mentawai),
група астравоў у Індыйскім ак., каля паўд.-зах. ўзбярэжжа Суматры. Тэр. Інданезіі. Каля 70 астравоў агульнай пл. 6,1 тыс.км² (найб.в-аў Сіберут). Рэльеф узгорысты (выш. да 406 км), каля паўн.-ўсх. берагоў каралавыя рыфы. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў 3—4 тыс.мм за год. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы. Плантацыі каўчуканосаў, какосавай пальмы. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мадрэпо́ры
(іт. madrepora)
атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл класа каралавых паліпаў, з шкілетаў якіх утвараюцца каралавыя рыфы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРХЕАЦЫЯ́ТЫ (Archaeocyatha),
тып вымерлых прымітыўных беспазваночных жывёл. Больш за 1 тыс. відаў. Жылі ва ўсіх морах ранняга кембрыю на глыб. да 100 м.
Даўж. 1—10 см (рэдка 40—150 см), дыям. 1—10 см (рэдка 40—80 см). Вапнавы порысты шкілет меў форму кубка або рога (грэч. kýathos кубак, адсюль назва). Адзіночныя, радзей каланіяльныя формы. Вялі прымацаваны спосаб жыцця, зрэдку стваралі першыя стараж.рыфы. Рэшткі археацытаў з’яўляюцца вызначальнымі выкапнямі для кембрыйскіх адкладаў.