rhetórisch a рытары́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

высокопа́рный высакамо́ўны; (напыщенный) напы́шлівы; (о стиле) рытары́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РЫТАРЫ́ЧНЫЯ ФІГУ́РЫ,

стылістычныя прыёмы ў празаічнай і вершаванай мове, якія павышаюць эмацыянальнасць выказвання. Сустракаюцца ў творах стараж. бел. л-ры («словы» Кірылы Тураўскага, «Трэнас» М.​Сматрыцкага, «Дыярыуш» Афанасія Філіповіча), фальклоры. Шырока ўжываюцца ў публіцыстыцы, грамадз. і медытатыўнай лірыцы, эпісталярных творах; адсутнічаюць у дзелавой і навук. мове. У сучасным літ.-знаўстве паняццем Р.ф. карыстаюцца ў дачыненні да 3 стылістычна-інтанацыйных прыёмаў: рытарычнага воклічу, рытарычнага звароту, рытарычнага пытання. Праз рытарычны вокліч пэўнае паняцце сцвярджаецца эмацыянальнай, паэтычна-ўзнёслай інтанацыяй.

О вясна! Таполі! Свеце мілы!
Сонца німб! Аблокі! Сад! Рака!
Залатая падаплёка крылаў
Маладога звонкага шпака.
(У.​Караткевіч. «О вясна! Таполі! Свеце мілы!»)

Рытарычны зварот не патрабуе непасрэднага водгуку названых асоб ці прадметаў на заклік або дзеянне. Пашыраны ў фальклоры, дзе часта выконвае ролю запеву, стварае адпаведны эмацыянальны настрой:

Зелле маё ды зялёнае.
Старана мая ды вясёлая.
Не магу цябе пазабыціся.
Уначы сплючы, а ўдзень робячы...
(Бел. народная песня)

У пісьмовай л-ры рытарычны зварот вядомы з часоў «Слова пра паход Ігаравы»: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу!» (пераклад Я.​Купалы). Пры рытарычным пытанні пэўная думка сцвярджаецца ў пытальнай форме, перадае аўтарскую ўзрушанасць, захапленне або павышаную цікавасць да з’явы, падзеі, прадмета. Нярэдка сустракаецца ў нар. паэзіі.

Пярсцёначкі залатыя.
Ці бочкі вамі набіваці?
Да сукенкі мае дарагія.
Ці пнёўя вамі ўбіраці?
Палаценцы мае белыя.
Ці горы вамі ўсцілаці?

А.​А.​Майсейчык.

т. 13, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМІЛЕ́ТЫКА (ад грэч. homilētike уменне гаварыць з людзьмі, мастацтва весці гутарку),

раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэт. і практычныя пытанні царк. пропаведзі. Адзін з кірункаў у гамілетыцы — т.зв. рытарычны. Поспехам пропаведзі, ступенню яе ўздзеяння на веруючых лічаць красамоўства прапаведніка, асваенне ім практычных метадаў пераканання. 2-і кірунак робіць упор на веданне прапаведнікам сваёй паствы.

т. 5, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bombastic

[bɑ:mˈbæstɪk]

adj.

высакамо́ўны, напы́шлівы, рытары́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

retoryczny

retoryczn|y

рытарычны;

pytanie ~e — рытарычнае пытанне;

figura ~a — рытарычны абарот

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рыто́рыка ’тэорыя аратарскага мастацтва’, рытары́чны ’напышлівы, упрыгожаны словамі’ (ТСБМ), ры́тар ’прамоўца’, ’настаўнік красамоўства’ (ТСБМ). З грэч. ῥητορική.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rhetorical

[rɪˈtɔrɪkəl]

adj.

рытары́чны

rhetorical question — рытары́чнае пыта́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rhetorical [rɪˈtɒrɪkl] adj.

1. рытары́чны;

a rhe torical question рытары́чнае пыта́нне

2. fml напы́шлівы; высакамо́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

квяці́сты

1. (стракаты) bunt, fárbenreich, fárbenprächtig;

2. перан. (стыль) blúmig; schwülstig (рытарычны)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)