Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Рэ́вох ’страшны роў, рыканне, шум; крык, плач’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад роў2 (гл.). На форму магла яшчэ паўплываць лексема рэйвах (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Geblök, Geblöken -s бляя́нне; мы́канне, рыка́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Рэ́вот ’страшны роў, рыканне, шум; крык, плач’ (ТС). Укр.ревіт, славацк.revot ’шум, роў’. Магчыма, бязафікснае ўтварэнне ад *рэвата́ць (параўн. рус.наўг.ревотать ’іржаць’), мадэль як рагатаць — рогат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рык, ‑у, м.
Моцны працяглы напружаны роў (жывёл). Выпушчаныя з хлявоў каровы, агалошваючы наваколле мычаннем, рыкам, ашалела несліся ў сасоннік.Навуменка.// Дзікі роў, злоснае рыканне (лясных жывёл). Мядзведзі выходзілі з пушчы і сваім рыкам наводзілі жудасць на людзей.Хромчанка.Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыча́ниеср.рыка́нне, -ння ср., рык, род. ры́ку м.; (рёв) роў, род. ро́ву м.; (собаки) гы́рканне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сцішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць чуцца, стаць нячутным.
Рыканне кароў сцішэла.
У лесе сцішэла (безас.).
2. Супакоіцца, перастаць перажываць, хвалявацца і пад.
Вярнуўся сын, і маці сцішэла.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле, аслабець.
Снег сцішэў.
Мора сцішэла (супакоілася).
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху ўціхнуць, перастаць балець.
Боль зубоў сцішэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мыча́ниеср.
1.рыка́нне, -ння ср., мы́канне, -ння ср., рык, род. ры́ку м.;
2.перен., разг. мы́канне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БУГАІ́ (Botaurus),
птушкі сямейства чаплевых атр. буслападобных. Каля 20 відаў. Насяляюць усе кантыненты, акрамя Антарктыды. На Беларусі трапляюцца бугай вялікі (B. stellaris) і бугай малы (Ixobrychus minutus), занесеныя ў Чырв. кнігу. Бугай тыгровы (Tigrisoma fasciatum), які жыве ў Бразіліі, занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. цела 32—80 см, маса 0,13—1,7 кг. Дзюба доўгая, роўная, вострая, ногі доўгія, апярэнне вохрыстае з цёмнымі плямкамі. Спосаб жыцця скрытны, пераважна начны. Гняздуюцца асобнымі парамі на забалочаных берагах азёраў, сажалак, рачных заліваў, у плаўнях, зарасніках чароту, трыснягу, асакі, лазняку. Гнёзды на купінах або невысока над вадой на сцёблах раслін. Нясуць 3—9 яец. Гучныя крыкі самцоў бугая вялікага ў гнездавы перыяд нагадваюць рыканне бугая (нар. назвы: вадзяны бык, бухала, бугай, гібейла). Нар. назвы бугая малога — малы бугайчык, ваўчок, лазнюга, малы гібялюйчык. Кормяцца дробнай рыбай, жабамі, воднымі беспазваночнымі, птушанятамі і інш. дробнымі жывёламі.
Бугаі: 1 — вялікі; 2 — малы (а — самец; б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галашэ́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. галасіць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Ніна ўявіла вёску, ахопленую пажарам, крыкі і галашэнне жанчын, дзікае рыканне жывёлы, і ў яе замерла сэрца.Шчарбатаў.
2. Від даўнейшых народных абрадавых песень: плач з выпадку смерці, выхаду замуж і пад. Маналогі Крыстыны пабудаваны на.. імправізацыі беларускіх.. песень і галашэнняў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)