Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫКА-ГЕНЕТЫ́ЧНАЕ КАНСУЛЬТАВАННЕ,
адзін з відаў спецыялізаванай мед. дапамогі, накіраваны на прафілактыку спадчынных хвароб. Асн. задачы М.-г.к.: вызначэнне мед.-генет. прагнозу, стадыі генет.рызыкі ў адносінах да будучага патомства ў сем’ях, дзе ёсць спадчынная паталогія; ацэнка мед. і сац. вынікаў генет. парушэнняў; прапаганда мед.-генет. ведаў і інш. На Беларусі ажыццяўляецца Ін-там генетыкі і цыталогіі Нац.АН, рэсп.мед.генет. цэнтрам у Мінску, кансультатыўнымі кабінетамі. Працуюць 6 кабінетаў па мед. генетыцы, 5 кансультацый «Шлюб і сям’я» (1997). З мэтай вызначэння рызыкі спадчынных хвароб, анамалій развіцця і выяўлення хвароб на ранніх стадыях праводзяць генет. прасейванне (скрынінг). Створана праграма па выяўленні носьбітаў спадчынных хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фа́ктарм. Fáktor m -s, -tóren;
фа́ктар ры́зыкі Rísikofaktor m; гл. тс. чыннік
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
safety
[ˈseɪfti]1.
n., pl. -ties
1)
а) бясьпе́чнасьць, бясьпе́ка f.
б) адсу́тнасьць ры́зыкі
with safety — бясьпе́чна, бяз ры́зыкі
2) засьцерага́льнік -а m. (у мэхані́зьме)
2.
adj.
засьцерага́льны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
with one’s eyes open
з адкры́тымі вачы́ма, сьве́дамы ры́зыкі і вы́ніку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЫВЕРСІФІКА́ЦЫЯ (лац. diversilicatio ад diversus розны + facio раблю),
разнастайнасць, рознабаковасць у развіцці. Д. ў эканоміцы — размеркаванне інвеставаных або пазычаных грашовых капіталаў паміж рознымі аб’ектамі ўкладанняў з мэтай змяншэння рызыкі магчымых страт капіталу або даходаў ад яго. Д. вытворчасці — адначасовае развіццё многіх, не звязаных адзін з адным відаў вытв-сці, расшырэнне асартыменту вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ры́зыка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.
1. Магчымая небяспека, пагроза чаму‑н. З вялікай рызыкай друкавалі часамі .. патрыёты антыфашысцкія лістоўкі, якія потым распаўсюджваліся па горадзе.Няхай.— Здаецца, пара зразумець табе, дзяўчына, што ў нас на кожным кроку рызыка.Машара.— Задумана смела, я сказаў бы, занадта смела, — Кіеня гаварыў нібы сам з сабой, — але і рызыка вялікая.Шыцік.
2. Дзеянне наўдачу ў якой‑н. справе з надзеяй на шчаслівы канец. [Камандзір:] — Без рызыкі на вайне не бывае.Якімовіч.Гэта была рызыка, але ці ж разумная, рызыка з добрым гаспадарчыя разлікам — добрая справа.Краўчанка.— Як можна без разумнай рызыкі? — пытаўся Кавалеўскі, беручы Максіма Сцяпанавіча пад руку і крыху заходзячы наперад.Карпаў.
3.Абл. Ганарлівасць, фанабэрыстасць. Голы, як бізун [Лявон], а рызыкі столькі, што носа не дастанеш.Чарнышэвіч.
•••
На сваю рызыку (страх) — на сваю адказнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЭДЫТАЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
гаспадарча-фінансавы стан пазычальніка, які дае ўпэўненасць у эфектыўным выкарыстанні і вяртанні ім пазыкі (крэдыту), што дае яму права на атрыманне крэдыту. Пераход да рыначных адносін прадугледжвае больш жорсткія ўмовы выдачы крэдыту. Таму пры аналізе К. вывучаюцца існуючая і перспектыўная плацежаздольнасць, узровень рэнтабельнасці і абарачальнасць абаротных сродкаў, тэмпы росту рэалізацыі, сумы і тэрміны пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах, дзелавая актыўнасць і інш. Пры ацэнцы К. банкі выкарыстоўваюць і каэфіцыент бягучай ліквіднасці. Лічыцца, што калі ён ніжэйшы за 1, то банк мае справу з неплацежаздольным кліентам і крэдыт можа быць выдадзены на асаблівых умовах; пры яго ўзроўні 1,0—1,5 існуе рызыка своечасовага вяртання доўгу; пры ўзроўні больш як 1,5 гарантыі забяспечанасці доўгу і яго вяртання дастатковыя. Пры аналізе К. вывучаецца і ступень рызыкі банка як крэдытора; пры высокай ступені рызыкі прадугледжваецца і больш высокая працэнтная стаўка. Здольнасць пазычаць і аддаваць грашовыя сродкі вызначаецца прыбытковасцю, стабільнасцю, сітуацыяй на крэдытным рынку, складам і структурай актываў, інш. фактарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сярэ́дзіна, -ы, ж.
1. Сярэдняя частка чаго-н., роўна аддаленая ад краёў або пачатку і канца чаго-н.; цэнтр.
С. круга.
С. моста.
2. Час, прыблізна аднолькава аддалены ад пачатку і канца чаго-н.
С. дня.
У сярэдзіне лета.
3. Паясніца (разм.).
Баліць с.
|| памянш.сярэ́дзінка, -і, ДМ -нцы, ж.
◊
Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЕ́НЧУР (ад англ. venture рызыкаваць, адважвацца),
заснаваны на рызыцы разлік, намер, накіраваны на выкарыстанне якіх-небудзь магчымасцей у пэўных карыслівых мэтах. Паняцце венчура выкарыстоўваецца ў эканоміцы. Венчурны бізнес — дробнае прадпрыемства доследнага тыпу, якому ўласціва большая, чым звычайна, ступень рызыкі; венчурны капітал — частка грашовых сродкаў, фондаў, якая ўкладваецца ў венчурнае прадпрыемства (фірму) — камерц. навук.-тэхн. арг-цыю, што спецыялізуецца на стварэнні, асваенні ў вытв-сці і ўкараненні новых відаў прадукцыі.