рыба́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Тое, што і рыбачыць. Калі праз пяць мінут сабраліся рыбаліць, Яраш спытаў сына: — Тарас, ідзеш з намі? Шамякін. Мы праязджалі там мінулай восенню, калі Віктараў бацька вёз, нас рыбаліць на Турэц. Савіцкі. Любяць рыбаліць і многія таварышы Зубава. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ргацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Рабіць сутаргавыя рухі; пацепвацца, перасмыквацца. [Міша:] — А я люблю рыбачыць. Так пільна глядзіш, глядзіш, як торгаецца паплавок. Зловіш маленькую рыбку, а радасці!.. Пальчэўскі. У Загурскага ўвесь час нервова торгалася шчака, але гаварыў ён спакойна, нават з нейкай асуджанасцю ў голасе. Асіпенка. Сомік, чакаючы, наглядаў .. за тварам [Пошты], на якім пад светлымі вусамі торгаліся губы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маста́к, ‑а, м.

1. Творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва (жывапісец, графік, скульптар). Мастак-дэкаратар. Мастак-карыкатурыст. □ Пакуль мастак піша партрэт Роліча, я размаўляю з старым рыбаком. В. Вольскі.

2. Чалавек, які творыць у галіне мастацтва, літаратуры. Мастак слова. □ Чорны — раманіст-эпік, мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст. Для яго адным з важнейшых прынцыпаў быў прынцып гістарызму. Дзюбайла.

3. Пра таго, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой‑н. справе. [Сушылаў] не толькі ўмеў паляваць і рыбачыць, але і гатаваць быў мастак. Шамякін. [Глеб:] — Гаварыць ты не мастак, гэта я ведаю, а думаць над сваім жыцыём кожны павінен. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fish2 [fɪʃ] v.

1. лаві́ць ры́бу, рыба́чыць;

go fishing пайсці́ на рыба́лку

2. (for) шука́ць;

fish for the key/a coin in one’s pocket шука́ць ключ/мане́ту ў кішэ́ні;

He fished for the right word. Ён шукаў патрэбнае слова;

fish for compliments напро́швацца на кампліме́нты

fish in troubled waters лаві́ць ры́бу ў каламу́тнай/му́тнай вадзе́

fish out [ˌfɪʃˈaʊt] phr. v.

1. выця́гваць, выма́ць

2. выпы́тваць, выву́джваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fish

[fɪʃ]

1.

n., pl. fishes, coll. fish

1) ры́ба, ры́біна f.

fish are biting — ры́ба то́ргае

2) informal чалаве́к -а m., тып -а m.

an odd fish — дзіва́к

2.

v.t.

1) лаві́ць; ву́дзіць ры́бу; рыба́чыць

2) знахо́дзіць; выця́гваць

3.

v.i.

1) лаві́ць ры́бу

2) (for) шука́ць (пад вадо́ю)

to fish for pearls — шука́ць пэ́рлаў (пад вадо́ю)

3) (for) напро́швацца (на камплімэ́нт)

4.

adj.

1) ры́бны, ры́бін

fish scale — рыбіна лу́ска

fish trade — ры́бны га́ндаль

2) рыбало́ўны

fish-and-chips Brit. — сма́жаная ры́ба са сма́жанай бу́льбай

fish in troubled waters — лавіць ры́бу ў каламу́тнай вадзе́

fish out —

а) вы́лавіць усю́ ры́бу

б) вы́пытаць (сакрэ́т), вы́цягнуць (інфарма́цыю)

fish soup — ю́шка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)