◊ viel ~ auf etw. (A) verwénden — прыкла́сці вялі́кія намага́нні да чаго́-н.
óhne ~ kein Preis — ≅ трэ́ба нахі- лі́цца, каб з ручац напі́цца; як бу́дзеш рабі́ць, так і бу́дзе радзі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
старанна, рупліва, рупна, дбала, шчыра, неаслабна, цягавіта, скрупулёзна; заложна (разм.); пільна (абл.); гарліва (уст.) □ не пакладаючы рук, закасаўшы рукавы, да сёмага поту, да трэцяга поту
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
спрадве́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ідзе ад вякоў, не перастае існаваць; адвечны. Большая частка .. [выспы] пакрыта спрадвечнымі льдамі, а на меншай жывуць эскімосы і наезджыя каланісты-датчане.Дубоўка.Яно спакойнае, урачыстае, спрадвечнае жнівеньскае неба.Навуменка.Гудзе зямля, звіняць прасторы на свой стары, спрадвечны лад.Колас.Усё ішло само па сабе, падпарадкоўваючыся спрадвечным законам.Чаркасаў.// Шматвяковы, векавы; вельмі стары. Спрадвечны бор. □ Вецер ідзе над лесам, трашчыць і гудзе ў верхавінах спрадвечных дрэў.Чорны.Спрадвечныя дубы лёгка ўзнімаюць угору на сваіх гранітных ствалах цяжкія кроны.Паслядовіч.
2. Які існуе здаўна; старадаўні. Дзяды дзяўбуць ночвы ці выразаюць лыжкі; бабулі і мамы развешваюць ад елкі да бярозкі памытую бялізну, а ў нядзельныя раніцы, па старому, спрадвечнаму звычаю, пякуць у зямлянках аладкі для ўнукаў і дзяцей.Брыль.// Які вельмі даўно мінуў, вельмі даўні. Рабілі рупна і з веданнем, як робяць з часоў спрадвечных другія зямныя справы.Вярцінскі.
3. Карэнны, пастаянны, асноўны. Белавежскія зубры, спрадвечныя жыхары старадаўніх лясоў, знаходзяцца зараз і на беларускім баку пушчы.В. Вольскі.Была яшчэ адна немалаважная прычына: спрадвечнаму земляробу цяжка прызвычаіцца да гарадскога жыцця.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм.
1. Дбайна, старанна, рупна рабіць што‑н.; завіхацца каля, вакол чаго‑н. [Рында:] — Усё жыццё стараўся, шчыраваў, як тая пчала, а тут уся тая праца можа кануць як у ваду.Машара.Увесь дзень, да позняга вечара, да цемры, шчыравала Хадоська: зграбала сена, зносіла з Іванкам копы.Мележ.Руплівая і шчырая, [гаспадыня] карміла і частавала нас, шчыравала і перапрашала.Янкоўскі.// Праяўляць стараннасць у чым‑н.; выслужвацца перад кім‑н. Але як ні шчыравала дэфензіва, як нас ні катавала — ні я, ні бацька не прызналі сябе ні ў чым вінаватымі.Сачанка.Не абмінаў сваёй увагай аўтар і тых з беларусаў, што так шчыравалі некалі перад польскімі панамі.Юрэвіч.// З вялікай сілай, шчодра свяціць, выпраменьваць, ліць і пад. У скверыку ля плошчы на дрэвы ўжо найшла млявасць, а абмыты раніцай асфальт шарэў і дыхаў гарачынёй — шчыравала ліпеньскае сонца.Хадановіч.// Са стараннем, дбайнасцю ісці, ляцець і пад. куды‑н., за кім‑, чым‑н. Грышкаў брат, братавая і чалавек пяць смаркатых малышоў, абганяючы адзін аднаго, шчыруюць следам.Лось.Загудзелі пчолы ў дробных кветачках бабінага лета — шчыравалі за апошнім узяткам.Даніленка.
2. Быць шчырым, з прыхільнасцю, любоўю і пад. ставіцца, адносіцца да каго‑н. Было ў ім [знаёмым] нешта ад таго, калі людзі, не ведаючы адзін другога, шчыруюць і прыяюць, бо яны даўно зрадніліся.Пташнікаў.//перан. Спрыяць. Дажджы шчыруюць бульбе, агародам.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)