Пальча́тка ’рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца’. Укр.пальча́тка. Да па́лец (гл.), у выніку кандэнсацыі словазлучэння пальчатая рукавіца. Магчыма, калька рус.перчатка < перст ’палец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рукави́царукаві́ца, -цы ж.;
◊
держа́ть в ежо́вых рукави́цах трыма́ць у абцуга́х.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
glove
[glʌv]
n.
1) рукаві́ца, пальча́тка f.
2) баксёрская рукаві́ца
to fit like a glove — даскана́ла пасава́ць
•
- handle with kid gloves
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рукаві́цы, -ві́ц, адз.рукаві́ца, -ы, ж.
Род пальчатак з аддзяленнем толькі для вялікага пальца.
Кажуховыя р.
Брызентавыя р. (рабочыя).
◊
Трымаць у вожыкавых рукавіцахкаго (разм.) — абыходзіцца з кім-н. строга, сурова.
|| памянш.рукаві́чкі, -чак, адз. рукаві́чка, -і, ДМ -чцы, ж.
|| прым.рукаві́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рукаві́цы ’адзенне на кісці рук’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), рукаві́ца, рукові́цы ’тс’ (ТС). Рус., укр.рукави́ца, польск.rękavica, н.-луж. і в.-луж.rukajca, чэш.rukavice, славац.rukavica, славен.rokavica, серб.-харв.рука̀вица, балг.ръкави́ца. Прасл.*rǫkavica ’рукавіца’ < *rǫkavъ ’рукаў’ (гл. рукаў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пальча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Рукавіца з аддзяленнямі для кожнага пальца.
Скураныя пальчаткі.
Кінуць пальчатку каму-н. (таксама перан.: выклікаць на барацьбу, на спаборніцтва — сімвал выкліку на дуэль у мінулым). Баксёрская п. (прадмет рыштунку баксёра). Першая п. (перан.: пра лепшага баксёра).
|| прым.пальча́ткавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Іспо́дка, звычайна мн. іспо́дкі ’вязаныя рукавіцы’ (Нас., Касп., Бяльк.), іспо́дка, іспо́тка ’рукавіца’ (Гарэц., Мат. Маг., Сл. паўн.-зах.; дзісн., Нар. сл., 113), іспо́тка ’рукавіца з адным пальцам’ (докш., Янк. Мат., 72; ДАБМ, к. 333). У рускіх гаворках испо́дка́ ’вязаная рукавіца, якая звычайна надзяваецца падыспад другой — скураной рукавіцы’. Ст.-рус.исподки ’ніжнія рукавіцы, панчохі, якія надзяваюцца падыспад другіх (верхніх)’ адзначана з XVI ст. Назва звязана з тым, што ісподкі надзяваюцца падыспад другіх (верхніх) рукавіц, пашытых звычайна са скуры ці аўчыны (гл. Груцо, Бел. мова, 1965, 130). Кандэнсат словазлучэння ісподнія рукавіцы. Гл. ісподні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рукаві́цы, ‑віц; адз.рукавіца, ‑ы, ж.
Адзенне на кісці рук з аддзелам звычайна толькі для вялікага пальца. У кажуховых рукавіцах, Падперазаўшы свой бушлат, Ідзём змяніць на будаўніцтве Сваіх сяброў з другіх брыгад.А. Александровіч.Спрытна перабіраючы пруткамі, [цётка Мар’я] вязала рукавіцу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рука́ўка ’рукавіца’ (Касп.), руко́ўка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. гіст. rękawka ’магіла — капец з пяску, што прыносяць у рукавах’ (Віл. сл.). Гл. рука.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махна́шка, махну́ша, махнушка ’галавешка’ (Жд. 1; навагр., карэліц., З нар. сл.), смал.мохнышка. Да махна́ты (гл.). Параўн. аналагічна ўтвораныя рус.арх.мохнушка, мохнуша ’касмыль, пасма, жмут’, ’рукавіца з касматай скуры’, пск. ’кудлаты сабака’.