рускі жывапісец. Разам са сваім сябрам А.Рублёвым і інш. майстрамі працаваў ва Уладзімірскім Успенскім саборы (1408) і Троіцкім саборы Троіца-Сергіевай лаўры ў Загорску (1420-я г.). Яму прыпісваецца ўдзел у выкананні часткі размалёвак і некат. абразоў для гэтых сабораў.
Літ.:
Грабарь И.Э. О древнерусском искусстве. М., 1966;
Лазарев В.Н. Андрей Рублев и его школа. М., 1966.
Данііл Чорны і А.Рублёў. Апосталы Павел і Пётр з групай святых. Фрагмент фрэскі Успенскага сабора ва Уладзіміры. 1408.
1. Лічачы ад умоўнай адзінкі, назваць, паказаць колькасць чаго-н.
Гадзіннік адлічыў дзесяць гадзін.
2. Налічыўшы, аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.
А. дваццаць рублёў.
3. Вылічыць, утрымаць з якой-н. сумы.
А. з зарплаты частку грошай.
4. Выключыць з ліку навучэнцаў з якой-н. установы і пад; тое, што і звольніць (афіц.).
А. прагульшчыкаў з завода.
А. з універсітэта.
|| наз.адлі́к, -у, м. А. часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НІШТА́ЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1721,
дагавор паміж Расіяй і Швецыяй, які завяршыў Паўночную вайну 1700—21. Падпісаны 10.9.1721 у г. Ніштат (цяпер Уусікаўпункі, Фінляндыя). Паводле Н.м.д. да Расіі адыходзілі Ліфляндыя з Рыгай, Эстляндыя з Рэвелем (цяпер Талін) і Нарвай, ч. Карэліі з Кексгольмам (цяпер Прыазёрск), Інгерманландыя (Іжорская зямля, дзе на р. Нява пабудаваны С.-Пецярбург), Маандзунскія а-вы і інш. прыбалтыйскія землі да мяжы Курляндскага герцагства. Расія вяртала Швецыі занятую рас. войскамі Фінляндыю і выплачвала ёй у якасці кампенсацыі за страчаныя землі 2 млн. яфімкаў (сярэбраных рублёў). Аднаўляўся гандаль паміж дзвюма краінамі; Швецыя атрымлівала права штогод бяспошлінна купляць у Расіі і вывозіць з яе на 50 тыс.руб. хлеба. Н.м.д. замацаваў за Расіяй выхад да Балтыйскага м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ КАМЕРЦЫ́ЙНЫ БАНК,
першы прыватны банк у дарэв. Беларусі. Засн. ў 1873 памешчыкамі і гандл. буржуазіяй Мінска і Мінскай губ. Сярод акцыянераў банка Л.А.Ваньковіч, кн. Е.Э.Друцкі-Любецкі, В.А.Лапо, Х.Г. і А.Я.Лур’е і інш. Акцыянерны капітал складаў 1,5 млн.рублёў. Банк спецыялізаваўся на выдачы пазык для забеспячэння гандлю с.-г. таварамі, на крэдытаванні вывазу лясной прадукцыі ў паўд. губерні Расіі і за мяжу. У 1880—90-я г. аддзяленні і агенцтвы М.к.б. дзейнічалі ў Гомелі, Магілёве, Лібаве, Бабровіцах, Навазыбкаве, Рамнах, Канатопе і інш. Росквіт М.к.б. прыпадае на канец 19 — пач. 20 ст. У 1895 кантрольны пакет яго акцый купіў пецярбургскі прадпрымальнік Я.С.Палякоў з сынамі. Пасля разарэння Паляковых на чале М.к.б. зноў сталі мясц. акцыянеры. Змены ў развіцці ляснога рынку, канкурэнцыя з боку буйных рас. банкаў, канцэнтрацыя акцый у руках вузкай групы асоб прывялі да ліквідацыі М.к.б. (1908), у 1912 ён паглынуты Азоўска-Данскім Камерцыйным банкам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вінава́ты, -ая, -ае; -ва́т, -а.
1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства.
Прызнаць вінаватым.
В. ў крадзяжы.
Я вінавата перад вамі.
2.поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны.
В. голас.
Вінавата (прысл.) паглядзець.
3. Які вінен каму-н., мае доўг.
Я яму в. трыццаць рублёў.
|| наз.вінава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ра́зам, прысл.
1. Сумесна з кім-, чым-н.
Працаваць р.
Ходзяць р. боль і радасць.
2. Адначасова (разм.).
Паляцелі птушкі, а р. з імі і цёплае лета.
3. У адзін прыём.
Прачытаць усё р.
4. Усяго (пра агульную суму чаго-н.).
Р. 150 рублёў.
◊
Разам з гэтым — у той жа час, адначасова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мільён, ‑а, м.; ліч. і наз.
1.Ліч.кольк. Лік і лічба 1.000.000. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000. Два мільёны рублёў.
2.звычайнамн. (мільёны, ‑аў). Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н.; мноства. Па франтонах, па карнізах І па трубах сонца льецца І ва ўсіх фантанах знізу На мільёны пырскаў б’ецца.Гілевіч.//Разм. Вельмі вялікая сума грошай. Атрымліваць мільёны рублёў даходу.// Пра народ, людскія масы. Мільёны паўсталі супроць каланіялізму.
[Фр. million.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стае́ннік, ‑а, м.
Конь, якога трымаюць на стайні для выезду. [Дзед Аніська:] — Меў .. [граф Чапскі] пару стаеннікаў, мо па тысячы рублёў кожны. Як выедзе, дык зямля ўгінаецца.Лужанін.Лёгка і грацыёзна нёсся на тонкіх зграбных нагах сівы ў яблыкі стаеннік.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экано́мія, -і, ж.
1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.
Э. сыравіны.
Навесці эканомію ў карыстанні электраэнергіяй.
2. Выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.
Э. часу.
Сотні мільёнаў рублёў эканоміі за год.
○
Палітычная эканомія — навука, якая вывучае грамадскія адносіны ў працэсе вытворчасці і размеркавання матэрыяльных даброт, а таксама эканамічныя законы, што кіруюць гэтымі адносінамі.
Палітычная э. капіталізму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)