КО́БРЫНСКАЕ КНЯ́СТВА феадальнае княства ў бас. рэк Мухавец і Кобрынка. Цэнтр — г.Кобрын. Узнікла каля 1404 пасля падзелу ўладанняў кн. Фёдара Ратненскага (сына вял.кн.ВКЛАльгерда) паміж яго сынамі Сангушкам (родапачынальніккн. роду Сангушкаў) і Раманам (родапачынальніккн. роду Кобрынскіх). На працягу 15 ст. самастойная адм.-тэр. і судовая акруга ў складзе ВКЛ. Падзялялася на Кобрынскую і Прушанскую (Пружанскую) воласці. У пач. 16 ст. ў сувязі са згасаннем роду Кобрынскіх княства скасавана, а яго тэрыторыю Жыгімонт I Стары ў 1519 у якасці староства перадаў у пажыццёвае валоданне маршалку ВКЛ В.Косцевічу (мужу Г.С.Кобрынскай). Пасля яго смерці ў 1532 староства ў якасці павета далучана да Падляшскага ваяв., у 1566 увайшло ў Берасцейскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІФ,
міфічны родапачынальнік скіфскіх цароў. Лічыўся сынам Геракла (паводле інш. версіі — Зеўса) і Яхідны. Паводле стараж.-грэч. міфалогіі, Геракл загадаў Яхідне перадаць уладу над Скіфіяй таму з сыноў, хто здолее нацягнуць цеціву яго лука. Перамогшы братоў, С. стаў правіцелем краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
про́дакм. Vórfahr m -en, -en, Ahn m -(e)s, -en; Áhnherr m -n -en (родапачынальнік)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АРБІ́НІ (Orbini) Маўра (?—1614),
далмацінскі гісторык, родапачынальнік паўднёваслав. гіст. навукі. У кн. «Славянскае царства» (1601, на італьян. мове) спрабаваў даць гісторыю ўсіх слав. народаў, паказаць іх адзінства; прапанаваў тэорыю скандынаўскага паходжання славян, памылкова далучаў да славян многія неслав. народы. У сваім творы змясціў пераклад сербскай хронікі 12 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОД,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі бог, родапачынальнік жыцця. Увасабляў адзінства старажытнаслав. роду і дух продкаў, шанаваўся як апякун сям’і і дома. Узгадваўся ўслед за гал. язычніцкімі багамі разам з жаночымі божаствамі — рожаніцамі, якія вызначалі працяг роду і долю нованароджаных. Р. і рожаніцам прыносілі ахвяры ежай (кашамі, хлебам, сырамі) і пітвом (мёдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЗІ́ЕЎ Сека Куцрыевіч (1855 ці 1857, с. Н. Ганісі, Грузія — 3.8.1915),
асецінскі пісьменнік; родапачынальнік асецінскай прозы. У апавяданнях «Маці і сын», «Айса», «Арагвійскі князь Нугзар Эрыставі», «Залда», «Азау», «Жанчына ў жалобе» і інш. жыццё асецінскага сялянства на пач. 20 ст., трагічны лёс жанчыны-гаранкі. Адметныя рысы яго творчасці — матывы свабодалюбства, сувязь з фальклорам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
forebear
[ˈfɔrber]
n.
(звыча́йна ўжыва́ецца ў мно́жным лі́ку)
1) пра́шчур -а m., про́дак -ка m.; про́дкі pl.
2) родапачына́льнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕРНАДО́ТЫ (Bernadotte),
каралеўская дынастыя, якая з 1818 правіць у Швецыі (у 1818—1905 адначасова ў Нарвегіі). Родапачынальнік дынастыі — маршал Францыі Ж.Б.Бернадот, у жн. 1810 абраны наследнікам швед. прастола; быў на троне ў 1818—44 пад імем Карла IV Юхана. Інш. прадстаўнікі Бернадотаў: Оскар I [1844—59], Оскар II [1859—1907], Густаў V [1907—50], Густаў VI Адольф [1950—73], Карл XVI Густаў [з 1973].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛА АЛЯКСА́НДРАВІЧ (1261 — сак. 1303),
князь Маскоўскага вялікага княства (да 1283—1303). Родапачынальнік маск. князёў. Сын Аляксандра Неўскага і полацкай князёўны Аляксандры Брачыслаўны. З 1280-х г. удзельнічаў у барацьбе за права княжыць ва Уладзіміры і Ноўгарадзе. У 1300 далучыў да сваіх уладанняў Каломну і шэраг валасцей, у 1302 — Пераяслаў-Залескі, што дало пачатак росту тэр. Маск. княства. Пасля смерці кананізаваны, перапахаваны ў заснаваным ім каля 1298—99 Данілавым манастыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІША́Н Гевонд (18.7.1820, г. Стамбул — 22.11.1901),
армянскі паэт, гісторык і мысліцель. Адукацыю атрымаў у кангрэгацыі арм. царкоўнікаў-мхітарыстаў у Венецыі. У зб. «Песнапенне» (т. 1—5, 1857—58) апаэтызаваў прыроду роднага краю, подзвіг народа ў барацьбе супраць чужаземных захопнікаў. Родапачынальнікрамант. кірунку ў арм. паэзіі (цыкл вершаў «Песні Патрыярха»). Аўтар фундаментальных даследаванняў па гістарыяграфіі, археалогіі, філалогіі, геаграфіі і этнаграфіі Арменіі, рэліг.-філас. трактатаў, кн. «Успаміны пра радзіму армян» (т. 1—2, 1869—70).