шабуршэ́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак.

Разм. Шамацець, шастаць. За дзвярыма хлюпаў дождж, вольны вецер шабуршэў саламянымі стрэхамі. Лынькоў. [Міхась] ішоў па ржэўніку, і ржэўнік шабуршэў пад нагамі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калю́чы, -ая, -ае.

1. Які мае калючкі, з калючкамі.

К. дрот.

Калючая ружа.

2. Які колецца, робіць уколы.

Калючая барада.

К. ржэўнік.

3. перан. Са злой насмешкай, нядобры.

Калючае слова.

К. позірк.

4. перан. Які непрыхільна, недаверліва ставіцца да ўсяго; нелюдзімы, злосны (пра чалавека).

|| наз. калю́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гаржы́шчаржэўнік’ (Сцяшк.). Утварэнне з пратэтычнымі гукамі г і а на базе слав. *rъžišče ’тс’. Параўн. яшчэ аржы́ська (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўплята́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Уплесціся — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Пронька асмелілася і зноў наскочыла на Анэту. Тут і счапіліся і за валасы паўпляталіся. Колас. У ржэўнік парванымі .. ніткамі паўпляталася павуцінне. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stubble

[ˈstʌbəl]

n.

1) (і)ржэ́ўнікm., (і)ржы́шча n.

2) шчаці́на, шчэць f., шчаці́ньне n. (на няго́леным тва́ры)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Stppel

f -, -n

1) (і)ржы́шча, (і)ржэўнік

2) разм. шчаці́нне (на няголеным твары)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стернь и стерня́ ж., с.-х. іржы́шча, -шча ср.; (после гласных) ржы́шча, -шча ср., іржэ́ўнік, -ку м.; (после гласных) ржэ́ўнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ржаве́цржэўнік ?’ магчыма ’жыцік, Lolium L.’: вельмі багато ржаўцу́ расце па лёну (лельч., Мат. Гом.), параўн. укр. ржане́ць ’жыцец лугавы, Phleum pratense L.’, рус. цвяр. ржане́ц ’тс’, алан. ржане́ц ’пустазелле на льняным полі’. Відаць, узыходзіць да ржанец, якое з іржа́2 ’жыта’. Параўн. таксама рус. перм. ржани́к ’пустазелле каласоўнік палявы, Bromus arvensis L.’, якое расце ў жыце і лёне, падобнае да жыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жнивьё, обл. жни́ва, жни́во

1. іржы́шча, -шча ср., (после гласных) ржы́шча, -шча ср., іржэ́ўнік, -ку м., (после гласных) ржэ́ўнік, -ку м.;

2. обл. (жатва) жніво́, -ва́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́жня ж.

1. (стерня) іржы́шча, -шча ср., (после гласной) ржы́шча, -шча ср.; іржэ́ўнік, -ку м., (после гласной) ржэ́ўнік, -ку м.;

2. (луг) сенажа́ць, -ці ж., обл. по́жня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)