рваньё разг.

1. (действие) ірва́нне, -ння ср., (после гласных) рва́нне, -ння ср.; дра́нне, -ння ср.; см. рватьI;

2. см. рвань 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пляхотка, плелотка ’вельмі зношаная кашуля’ (Юрч.), ’парваная ануча’ (Нас.), ’пялёнка’ (Бяльк., Растарг.), пляхоцце, пяяхоцырі, пляхоцінкарвань, старызна’ (Нас.: Юрч. СНЛ), пляхотнік ’абадранец’ (Юрч. СНЛ). Рус. цвяр., пск. плелотка, плёхаюцца Унучка, рызман’, смал. ’пялёнка’; славен. s‑plehano blago ’зношаная рэч’, s‑plichciti ’знасіць, зрабіць танчэйшым’, ’ссохнуцца, змарнець (пра чалавека)’, харв. plejati ’ліць’, ’удараць’, макед. плеска ’танчэць’. Да прасл. *plek‑sa‑łi і plekskati ’таўчы’ > *plexali (Бязлай–Сной, 3, 53), гл. гіляхh плёхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́ссе, ря́ссе, ря́сьсе, ра́ссё, ра́сьё, рассё, ра́сся зборн. ’старое адзенне; рвань, лахманы, транты’ (Нас., Касп., Гарэц., Растарг., Бяльк., Юрч., Янк. 2; слаўг., клім., чэрык., лельч., ЛА, 5), сюды ж таксама ря́сище ’падранае адзенне; рыззё’ (Нас.) з узмацняльным суфіксам. Формы характэрныя для беларуска-рускага сумежжа і ўтвараюць адзіны арэал, параўн. рус. бран. (трубч.) і смал. ря́сье, рясьё ’адзенне, парванае ў лахманы’. Да раса́2, параўн. польск. дыял. rzęsa ’парванае адзенне’, rząski ’лахманы, транты’, якія Борысь (SEK, 4, 227) разглядае як другасныя, што праз стадыю акраўкі, растрапаныя ніткі на краях адзення’ асацыююцца з вейкамі (rzęsami) на павеках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здань ’прывід’, зданнё ’ўява’, зда́нне ’меркаванне’ (Нас.), здання ’прывід’ (Сл. паўн.-зах.). Ц.-слав. зьдань ’пабудова’. Здань — назоўнік на ‑ь (< *і̆) ад дзеепрыметніка на ‑н‑ да дзеяслова zьd‑ati ’стварыць’, як дыял. дрань ’дранка’ ад *dьratі, рус. рвань ад rъvati. Зданнё, зданне, здання адлюстроўваюць фанетычныя варыянты ўтворанага з суф. ‑ьje прасл. zьd‑an‑ьje (польск. zdanie ’думка, сказ’, чэш. zdání, славац. zdanie ’ўява’, рус. зда́ние < ст.-слав. зьданиѥ ’будова, стварэнне’ і інш.). Семантыка ’стварэнне’ > ’уява’ > ’прывід’ цяжкасцей не выклікае. Прасл. zьd‑ адлюстроўваецца ў ц.-слав. зьдъ ’гліна’, чэш. zed ’каменная сцяна’, польск. zdun > бел. дыял. здун ’ганчар’, славен. zídati ’класці сцяну’, балг. зѝдам ’будаваць’, рус. зодчий ’архітэктар’ (апошнія з чаргаваннем галоснага). Літ. žiedžiù, žiẽsti ’фармаваць, ляпіць’, лат. ziest ’абмазваць глінай’ разам са слав. даюць балта-слав. корань *gʼheidh‑, утвораны, паводле Покарнага (1, 245), перастаноўкай з *dheigʼh‑ (адкуль дзяжа, гл.) ’мясіць гліну, цеста’. Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, ст.-інд. dēhmi ’абмазваць’, грэч. τείχος ’каменная сцяна’, лац. fingō ’мажу, фармую’, figura (> бел. фігура). Меркаванне Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 5, 42) аб тым, што здань < sъdati sę ’здавацца’ (г. зн. ’прывідзіцца’) патрабуе ўдакладнення ў частцы архетыпу формы: не sъdati, а zьdati. Пра корань гл. Фасмер, 2, 89; Шанскі, 2, З, 81; Махэк₂, 714; Скок, 3, 653–654; БЕР, 1, 639; Траўтман, 367.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адзенне, адзежа, вопратка, убранне, убранства, убор; уборы, строі (мн.); плацце, шаты; адзежына, адзетак, адзевак, апратка, напратка, апранаха (разм.) / старое: старызна, рвань, рыззё, рызняк; рызманы, лахманы, лахі, транты, латы (мн.) / рабочае: спяцоўка (разм.), спецадзенне, спецадзежа, спецвопратка / форменнае: форма, уніформа, абмундзіраванне, абмундзіроўка / царкоўнае: аблачэнне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)