раша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да рашыцца.

2. Зал. да рашаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozstrzygać

незак. рашаць, вырашаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рэ́бус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Загадка, у якой слова або фраза, што трэба разгадаць, падаецца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар.

Рашаць рэбусы.

Гаварыць рэбусамі (перан.: незразумела, з намёкамі).

|| прым. рэ́бусны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Рашыць усё, многае, перарашаць.

2. і без дап. Рашаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассуджа́ць

‘разбіраючы абставіны, факты, устанаўліваць, хто правы, хто вінаваты (рассуджаць паміж кім-небудзь і кім-небудзь); разважаць, рашаць (рассуджаць спрэчку, рассуджаць паводле справядлівасці)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. рассуджа́ю рассуджа́ем
2-я ас. рассуджа́еш рассуджа́еце
3-я ас. рассуджа́е рассуджа́юць
Прошлы час
м. рассуджа́ў рассуджа́лі
ж. рассуджа́ла
н. рассуджа́ла
Загадны лад
2-я ас. рассуджа́й рассуджа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час рассуджа́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГЕАМЕТРЫ́ЧНЫЯ ПАБУДАВА́ННІ,

рашэнне некаторых геаметрычных задач з выкарыстаннем дапаможных інструментаў (цыркуля, лінейкі і інш.), якія мяркуюцца абсалютна дакладнымі.

Падзяляецца на геаметрычныя пабудаванні на плоскасці і ў прасторы. Геаметрычнае пабудаванне лічыцца выкананым, калі па зададзеных элементах выяўлены (пабудаваны) шуканыя элементы: пункты, прамыя, акружнасці і інш. У даследаваннях па геаметрычных пабудаваннях выяўляецца шэраг задач, якія можна вырашаць дадзенымі сродкамі, і спосабы рашэння гэтых задач. Напр., з дапамогай цыркуля і лінейкі (аднабаковай, без дзяленняў) можна рашаць задачы, у якіх каардынаты шуканага пункта могуць быць запісаны выразам з канечным лікам складанняў, множанняў, дзяленняў і здабыванняў квадратнага кораня з каардынат зададзеных пунктаў. Напр., цыркулем і лінейкай можна пабудаваць агульную датычную прамую да 2 акружнасцей, але немагчыма рашаць стараж. задачы пра трысекцыю вугла, квадратуру круга, падваенне куба.

т. 5, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

юрысды́кцыя, ‑і, ж.

1. Права праводзіць суд, рашаць прававыя пытанні.

2. Прававая сфера, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы дадзенага дзяржаўнага органа. Падлягаць чыёй‑н. юрысдыкцыі.

[Лац. jurisdictio — судаводства, вядзенне суда.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́шаны ’вырашаны’ (Жд. 3). Да раша́ць (гл.). Мена а > о (пад націскам), як плаці́цьапло́чаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sum1 [sʌm] n.

1. арыфметы́чная зада́ча;

do a sum раша́ць зада́чу;

be good at sums до́бра раша́ць зада́чы

2. су́ма, ко́лькасць, падраху́нак;

the sum of what we’ve done усё, што мы зрабі́лі

in sum fml караце́й ка́жучы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rozwiązywać

незак.

1. развязваць;

2. расфарміроўваць, распускаць;

3. рашаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)