Варыкознае расшырэнне вен 2/609; 3/420; 9/363

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАСМАЛАГІ́ЧНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕ Сусвету,

нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Характарызуецца тым, што адлегласць паміж кожнымі двума яго пунктамі (скопішчамі Галактык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіць да эфекту «разбягання» галактык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык, што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл. Хабла пастаянная).

т. 8, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСШЫРЭ́ННЕ СУСВЕ́ТУ,

павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай Фрыдманам на аснове агульнай адноснасці тэорыі. Р.С. пацвярджаецца данымі пазагалактычных астр. назіранняў (чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне). Лічыцца, што Р.С. пачалося пасля Вялікага Выбуху (гл. Сінгулярнасць касмалагічная).

З вымярэнняў чырв. зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла v = H∙r, дзе r — адлегласць ад назіральніка, H — пастаянная Хабла (характарызуе Р.С.). Паводле сучасных ацэнак яна дае павелічэнне скорасці разбягання галактык прыблізна на 90 км/с на 1 Мпк адлегласці. Велічыня, адваротная пастаяннай Хабла, прыблізна роўная ўзросту Сусвету. Гл. таксама Касмалогія.

А.​А.​Шымбалёў.

т. 13, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРЫКО́ЗНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕ ВЕН,

хвароба, пры якой нераўнамерна павялічваецца прасвет вен з утварэннем выпучванняў у вобласці стончанай вянознай сценкі і вузлападобнай звілістасці іх. Праяўляецца функцыян. недастатковасцю клапанаў вен і парушэннем крывацёку. Найчасцей пашкоджвае вены ног, прамой кішкі (гл. Гемарой), семявы канацік (гл. Варыкацэле), падслізісты слой стрававода. Адрозніваюць першаснае (не звязанае з захворваннямі) і другаснае (пасля трамбозу, аплазіі і дысплазіі глыбокіх вен, цяжарнасці і інш.).

Першаснае варыкознае расшырэнне вен у 50% хворых развіваецца ў асоб 20—50-гадовага ўзросту (найчасцей у жанчын) ад прыроджанай непаўнацэннасці клапанаў вен, слабасці сценак вен, пры пашкоджанні іх нерв. апарату, таксіка-інфекц. фактары і інш. Прыкметы: нязначнае расшырэнне вен на галёнцы ці сцягне, хуткая стамляльнасць, боль у нагах, пачуццё цяжару, сверб і цяпло скуры, ацёкі. Ускладненні: тромбафлебіт, трафічныя язвы. Пры невялікім варыкозным расшырэнні вен на нагах рэкамендуюцца эластычныя панчохі і бінты, лек. прэпараты і фізіятэрапія, пры значным — хірург. лячэнне.

А.​У.​Руцкі.

т. 4, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

растру́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Конусападобнае расшырэнне (трубы, адзення, абутку).

Боты з раструбамі.

|| прым. растру́бны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшире́ние

1. (действие) пашырэ́нне, -ння ср., расшырэ́нне, -ння ср.; см. расширя́ть;

2. (увеличение в количестве, распространение) пашырэ́нне, -ння ср.;

расшире́ние торго́вли пашырэ́нне га́ндлю;

3. в др. знач. расшырэ́нне, -ння ср.;

расшире́ние се́рдца мед. расшырэ́нне сэ́рца;

расшире́ние жи́дкости физ. расшырэ́нне ва́дкасці;

расшире́ние масшта́ба произво́дства расшырэ́нне машта́бу вытво́рчасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анеўры́зма, ‑ы, ж.

Мясцовае расшырэнне артэрыі, выкліканае пашкоджаннем, змяненнем яе сценак.

[Ад грэч. aneurysma — расшырэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

plug-in [ˈplʌgɪn]n. comput. убудава́ны мо́дуль; прагра́мнае расшырэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

varicose [ˈværɪkəʊs] adj. med. варыко́зны;

varicose veins варыко́знае расшырэ́нне ве́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Erwiterung f -, -en расшырэ́нне, павелічэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)