расшчамі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчэ́міцца; зак.

Разняцца, расшчапіцца (пра што-н. сашчэмленае).

Пальцы расшчаміліся.

|| незак. расшчамля́цца, -я́ецца і расшчэ́млівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшчапля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да расшчапіцца.

2. Зал. да расшчапляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшчэ́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да расшчапіцца.

2. Зал. да расшчэпліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накало́цца, -калю́ся, -ко́лешся, -ко́лецца; -калі́ся; зак.

1. Наткнуцца на што-н. вострае.

Н. на цвік.

2. Раскалоцца, расшчапіцца не да канца; надкалоцца.

Гарбуз накалоўся.

|| незак. нако́лвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшчапле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшчапляць — расшчапіць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расшчапляцца — расшчапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накало́цца, ‑калюся, ‑колешся, ‑колецца; зак.

1. Наткнуцца на што‑н. вострае, наравіцца ўколам. Накалоцца на цвік.

2. Раскалоцца, расшчапіцца не да канца; надкалоцца. Пень накалоўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасячы́ся, ‑сячэцца; ‑сякуцца; пр. пасекся, ‑секлася; зак.

1. Рассячыся на кавалкі, падрабніцца. Бацвінне лёгка пасеклася.

2. Стаўшы сухім, расшчапіцца і абламацца на канцах (пра валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшчамі́цца, ‑шчэміцца; зак.

Расшчапіцца, разняцца (пра што‑н. зашчэмленае). Рукі здаваліся не маімі: пальцы здранцвелі, расшчаміліся, іх нельга было скласці ў кулак. Вышынскі. І раптам я адчуў, што аслаблі рукі ворага, пальцы расшчаміліся. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раске́піць ’расшчапіць’ (Касп.), раскяпі́ць ’раскалоць, расшчапіць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Жд. 3, Юрч.), раскяпі́ццарасшчапіцца’ (Касп.), раскёпка ’расшчапленне, расколванне’, сюды ж з метафарычным працягам семантычнага развіцця раскепіцца ’рассесціся’ (рагач., Наша Ніва, 2004, 16 крас.). Да ске́піць (гл.) са спрашчэннем падвойнага ‑с‑ на стыку прыстаўкі і кораня; гл. таксама скапа́ць. Параўн. рус. смал. раскепи́ть ’раскалоць (бервяно, дровы)’. Параўн. раскеп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расшпілі́цца, ‑пілюся, ‑пілішся, ‑піліцца; зак.

1. Расшпіліць на сабе адзенне. — Не, я ненадоўга, — стрымліваючы гнеў, адказаў Пазняк, зняў кепку, расшпіліўся і стомлена сеў пры стале. Дуброўскі.

2. Раз’яднацца, расшчапіцца, вызваліцца ад засцежкі. Каўнер расшпіліўся. // Перастаць трымаць што‑н. Гузікі расшпіліліся. □ Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлька. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)