маса́ж, ‑у, м.

Расціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках і інш. Рабіць масаж. Спартыўны масаж. □ Пасля пластычнай гімнастыкі .. [Ляхоўская] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару. Рамановіч.

[Фр. massage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАСА́Ж (франц. massage),

комплекс прыёмаў механічнага дазіраванага раздражнення паверхні цела чалавека з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі. Рэфлекторна ўплывае на функцыян. стан нерв. сістэмы, актывізуе абмен рэчываў, паляпшае кровалімфазварот і скарачальную здольнасць мышцаў. Бывае агульны (усяго цела) і мясцовы (асобных ч. цела). Адрозніваюць лячэбны М. (назначаецца ўрачом пры комплексным лячэнні хвароб і траўмаў), спартыўны (трэніровачны, папярэдні, аднаўленчы), гігіенічны (садзейнічае ўмацаванню здароўя), касметычны (памяншае завяданне скуры, праяўленне дэфектаў скуры твару і інш.). Паводле тэхнікі выканання М. падзяляюць на класічны, сегментарны, кропкавы, фінскі, шведскі. Робяць рукамі ці спец. апаратамі. Асн. прыёмы М. — пагладжванне, расціранне, размінанне, вібрацыя і інш.

т. 10, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маса́ж

(фр. massage)

расціранне цела з лячэбнай мэтай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

літатрыпсі́я

(ад літа- + гр. tripsis = расціранне)

аперацыя раздрабнення камянёў у мачавым пузыры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Маса́жрасціранне цела з мэтай паляпшэння кровазвароту, абмену рэчываў у тканках’ (ТСБМ). З рус. масса́ж ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое з франц. massage < masser < ст.-грэч. μάσσω ’мяшу, расціраю’. Масіраваць ’праводзіць масаж’ (ТСБМ) — з рус. массировать (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое з ням. massieren.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

размина́ние

1. разміна́нне, -ння ср., размякчэ́нне, -ння ср.; расціра́нне, -ння ср.;

2. разміна́нне, -ння ср.; см. размина́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rub1 [rʌb] n.

1. націра́нне, расціра́нне; сціра́нне;

the rub of a brush чы́стка шчо́ткай

2. fml перашко́да, замі́нка, ця́жкасць;

There is the rub! А ў гэтым якраз і загваздка!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перетира́ние

1. пераціра́нне, -ння ср.;

2. расціра́нне, -ння ср.;

3. пераціра́нне, -ння ср., выціра́нне, -ння ср.; см. перетира́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трыпсі́н

(ад гр. tripsis = расціранне)

стрававальны фермент чалавека і жывёл, які змяшчаецца ў соку падстраўнікавай залозы і ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

расти́рка ж., спец.

1. (действие) расці́рка, -кі ж., расціра́нне, -ння ср.;

2. (действие) націра́нне, -ння ср.; см. растира́ть 1, 2;

3. (предмет, которым растирают) расці́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)