defraudant

м. юр. растратчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

казнакра́д м. Verntreuer m -s, -; jemand, der Geld nterschlägt (растратчык)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Растраві́ць ’моцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравцарастратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марнатра́вец, марнатра́ўны ’хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (іўеў., беласт., Сл. ПЗБ), астрав. марнатра́ўніца ’гаспадыня, якая марна траціць прадукты’ (там жа), (перан.) ’гарэза, свавольнік’ (свісл., Сцяшк. Сл.), паўд.-усх. марнатра́ў, малнатра́ў ’марнатравец’, ст.-бел. марнотравцарастратчык’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. marnotrawca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)