Існавала ў 1927 пры Паўн.-Каўказскім ун-це (Растоў-на-Доне). Праводзіла культ.-асв. дзейнасць сярод бел. студэнцтва, аказвала матэрыяльную дапамогу сябрам зямляцтва. Распаўсюджвала сярод бел. студэнтаў перыяд. выданні БССР. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі (Мінск).
бел. вучоны ў галіне акушэрства і педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1960 у НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1979 нам. дырэктара). Навук. працы па праблемах перынаталогіі, узаемасувязях у сістэме маці-плод-нованароджанае дзіця, уплыву на арганізм наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Гормональный криз новорожденных. Мн., 1978;
Гормональные влияния на организм новорожденного. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫНА (Ніна Мікалаеўна) (30.6.1909, г.Растоў Яраслаўскай вобл., Расія — 9.9.1990),
рускі археолаг. Д-ргіст.н. (1963). Скончыла Маскоўскі дзярж.ун-т (1930). У 1935—38 працавала ў Эрмітажы, з 1936 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры АНСССР (Ленінград). На Беларусі вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты (Ваўкавыскі р-н). Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне і прыналежнасць да шнуравой керамікі культур. Даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАЛАТО́Е КАЛЬЦО́ РАСІ́І»,
турысцкі маршрут, які ўключае стараж. гарады Уладзімір, Суздаль, Пераслаўль-Залескі, Растоў, Угліч, Яраслаўль, Кастраму, Сергіеў Пасад і інш. Пачынаецца звычайна з Масквы, праходзіць па Маскоўскай, Уладзімірскай, Іванаўскай, Яраслаўскай і Кастрамской абласцях. Працягласць больш за 1000 км. На «З.к.Р.» помнікі рус. гісторыі і культуры, якія складаюць яе «залаты фонд» (адсюль назва) і маюць сусв. значэнне. Усе гарады «З.к.Р.» развіваюцца як цэнтры турызму. Помнікі Уладзіміра, Суздаля, арх. ансамбль Троіца-Сергіевай лаўры ў Сергіевым Пасадзе ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
адзін са стваральнікаў сістэмы нац.ваен. адукацыі на Беларусі. Ген.-маёр (1989). Дац. (1995). Скончыў Ваенна-камандную акадэмію ППА імя Г.К.Жукава (1978). З 1982 камандзір дывізіі, корпуса ППА. У 1991—94 нач. Мінскага інж.-зенітнага ракетнага вучылішча ППА, з 1995 нам.нач.Ваен. акадэміі Беларусі. У 1997—99 нам.гал. рэдактара выд-ва «Беларуская Энцыклапедыя». Аўтар артыкулаў па праблемах рэфармавання Ўзбр. Сіл Беларусі і дапаможнікаў для падрыхтоўкі спецыялістаў ППА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАГЛЕ́БСКІ МАНАСТЫ́Р,
помнік рус. архітэктуры. Засн. ў канцы 14 ст., пабудаваны ў 1-й пал. 16 ст. ў пас. Барысаглебск каля г.Растоў (Яраслаўская вобл.). Вакол цэнтр. прамавугольнай плошчы — сабор Барыса і Глеба (1522—24, прыпісваецца арх. Р.Барысаву), трапезная (з царквой Благавешчання; 1524—26, арх. Барысаў; перабудавана ў 17 ст.), келлі (16 ст.), званіца (1680). Манастыр абкружаны сценамі з 14 вежамі і 2 цэрквамі 17 ст. Прамавугольныя ў плане сцены з сіметрычна пастаўленымі брамамі і вежамі надаюць ансамблю рысы рэгулярнасці, а свабоднае размяшчэнне багатых пабудоў — жывапісны выгляд.
расійскі альтыст, дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1989). Нар.арг.СССР (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1976), выкладае ў ёй. З 1978 саліст Маскоўскай філармоніі, з 1986 маст. кіраўнік Дзярж. камернага аркестра «Салісты Масквы». Выступае ў ансамблі з С.Рыхтэрам, У.Співаковым, У.Траццяковым, А.Любімавым, Г.Крэмерам і інш. Першы выканаўца прысвечаных яму канцэртаў для альта з арк. (у т. л. А.Шнітке), санат для альта сучасных кампазітараў, у рэпертуары таксама творы муз. класікі. Лаўрэат міжнар. конкурсаў у Будапешце (1975), Мюнхене (1976). Дзярж. прэміі СССР 1986, Расіі 1996.
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1944). Скончыў Данскую (Растоў-на-Доне) кансерваторыю (1927). У 1932—56 муз. кіраўнік Рускага народнага хору імя Пятніцкага. На аснове традыцый рус.нар.муз. мастацтва стварыў індывід. стыль шматгалосай песні («Уздоўж вёскі», «Праводзіны», «Зялёнымі прасторамі», «I хто яго ведае», «Ой, туманы мае», «Руская прыгажуня» і інш., многія з якіх сталі народнымі). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1952.
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Паўн.Каўк.ун-т у г.Растоў-на-Доне (1931). У 1962—86 у Мінскім мед. ін-це (да 1982 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дызентэрыі, менінгакокавых інфекцый, ацэтылхалінавым абмене пры інфекц. хваробах у чалавека і жывёл.
Тв.:
Ректороманоскопия при бактериальной дизентерии у взрослых и детей. Л., 1955 (разам з А.С.Паляковай);
О современных методах диагностики дизентерии (разам з А.А.Ключаровым) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 7.