далі́на, ‑ы, ж.
Раўніна, вялікая ўпадзіна паміж гор ці узгоркаў. Снег на палях растаў, толькі ў далінах застаўся ляжаць шэрым насцілам. Каваль. Тут вочы ўпіраюцца ў недалёкае ўзвышша, якое градою праходзіць уздоўж балоцістай даліны. Пестрак. З пагорка ўніз, у бок даліны, Збягае сцежка між кустоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раста́ць, ‑тану, ‑танеш, ‑тане; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан пад дзеяннем цяпла. Першы снег растаў, расквасіўшы і без таго дрэнныя дарогі. Краўчанка. // Разм. Растварыцца ў вадкасці. // Разм. Перастаць быць падмёрзлым, адтаяць. Мароз адваліўся з ночы. Расталі шыбіны.. Грахоўскі. Так, Шыбасаў, мабыць, правільна кажа: трэба цяпер вывозіць [сосны], пакуль не расталі дарогі. Савіцкі.
2. перан. Паступова знікнуць, стаць нябачным, нячутным, непрыкметным. — Хто гэта? — спытаў я, калі чалавек растаў у цемры. Сачанка. Потым аднекуль здалёку палілася ціхая дзявочая песня, растала ў пахуча-тугім паветры. Нікановіч. // Знікнуць, прайсці, кончыцца. Мара была пустая, яна растала ў адзін момант. Чорны. І, нарэшце, у Якава Гузіка растала ўсякая вера, знікла ахвота, апаў настрой. Гартны. // Разысціся, рассеяцца. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.
3. перан. Прыйсці ў замілаванне; памякчэць, расчуліцца. Растаць ад пахвалы. □ [Сымон Пятровіч:] — Вам стаж патрэбен і моднае імя «будаўнік Нафтаграда». Гучыць! Пачуе камісія і растане. Грахоўскі. Напісаць тое, што адчувала ў сваім сэрцы, .. [Кацярына] не адважвалася. А што падумае Аляксей? Пасмяецца: вось, скажа, правінцыялка, убачыла і — растала. Ус.
•••
Як у вадзе растаць — знікнуць бясследна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пылі́цца, пылюся, пылішся, пыліцца; незак.
1. Пакрывацца пылам. — Гэта ў вашым сельмагу пылілася столькі маіх кніг? — пажартаваў аўтар. Шамякін.
2. Вылучаць са сваёй паверхні пыл (пра дарогу). Пыліцца вузкая дарога, А мы ідзём на ускрай сяла. Прыходзька. // Узнімацца ў паветра, утвараючы пыл. — Дык жа снег растаў, — пясок На шляху пыліцца. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
roztajać
roztaja|ć
зак. растаяць, растаць;
śnieg ~ł — снег растаў;
serce w nim ~ło — сэрца яго растаяла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прага́ліна, ‑ы, ж.
1. Незарослае дрэвамі месца ў лесе; палянка. На палянках, на прагалінах.. гэтага лесу мы пасвілі кароў або коней. Ермаловіч. // Голае, пазбаўленае покрыву месца на якой‑н. паверхні. Ад белай выкашанай прагаліны аж сюды на ржышча цягнуліся крывыя свежыя зялёныя пракосы. Пташнікаў.
2. Вольнае месца паміж чым‑н. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
melt [melt] v.
1. та́яць, растава́ць;
The snow has melted. Снег растаў.
2. растапля́ць, расто́пліваць;
Melt the butter. Растапі масла.
3. змякча́ць; змякча́цца (перан.);
His heart melted when he saw her tears. Яго сэрца памякчэла, калі ён убачыў яе слёзы.
melt away [ˌmeltəˈweɪ] phr. v. паступо́ва зніка́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прата́ліна Месца, дзе растаў снег і паказалася зямля (БРС). Тое ж прата́лак (Рэч.), прата́лка (Беш. Касп., Рэч., Слаўг.), прата́лачка, прата́лінка, праталок, прата́лічыня, прата́лініна, прата́лінне (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Прата́ліна ’месца, дзе растаў снег і агалілася зямля’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), прата́лка, прота́лка ’тс’, ’агрэх (пры сяўбе)’ (Шчарб., ТС; Жд. 1), прота́лак ’тс’ (Касп.), ’паляна’ (віл., шальч., Сл. ПЗБ), ’лапіна, дзе вымакла збожжа’, ’вузкі праход паміж будынкамі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’пропуск, зроблены пры сяўбе’ (Сцяшк.). Рус. прота́лина, прота́лок, укр. прота́лина, прота́лка ’праталіна’, польск. przetalina ’тс’. Дэрываты ад *прата́ць ’растаць, утварыўшы праталіну’, *прата́лы ’расталы (снег, лёд)’, што адлюстроўвае варыянтнасць та́яць/‑таць (параўн. пата́ць, адта́ць (Стан.), аналагічную да стая́ць ста́ць, гл. таяць. Банькоўскі (2, 915) бачыць кантракцыю ў польск. przetalina < *przetajalina. Гл. таксама тал, талона.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
thaw2 [θɔ:] v.
1. адтава́ць, адта́йваць; растава́ць; раста́йваць
2. размаро́жваць; размаро́жвацца; растапля́ць; растапля́цца;
The ice has thawed. Лёд растаў;
Frozen peas thaw quickly. Зялёны гарошак хутка размарожваецца.
3. станаві́цца сардэ́чным, дружалю́бным;
Some minutes later the atmosphere began to thaw. Праз некалькі хвілін атмасфера стала больш дружалюбнай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
раствори́тьсяII сов.;
1. хим. (распуститься) раствары́цца, раста́ць, распусці́цца;
са́хар раствори́лся в ча́е цу́кар раствары́ўся (раста́ў) у ча́і;
2. (разбавиться в чём-л.) разве́сціся, разба́віцца;
3. перен. раста́ць, стаць непрыме́тным.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)