rozkurcz, ~u

м. расцісканне; расслабленне;

rozkurcz mięśni — расслабленне цягліц (мышцаў);

rozkurcz serca мед. дыястала

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

odprężenie

н. памяншэнне (аслабленне) напружання; расслабленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Erschlffung f -, -en сла́басць, знямо́га; мед. расслабле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

анартры́я

(гр. anarthria = расслабленне членаў)

страта органамі мовы здольнасці вымаўляць гукі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КААРДЫНА́ЦЫЯ (ад лац. co сумесна, разам + ordinatio упарадкаванне) у фізіялогіі. узгадненне дзейнасці розных органаў і сістэм арганізма, абумоўленае спалучэннем працэсаў узбуджэння і тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме. Напр., пры згінанні канечнасці. ўзбуджэнне нерв. клетак, якія пасылаюць імпульсы да мышцаў-згінальнікаў, выклікае адначасова тармажэнне клетак, звязаных з мышцамі-разгінальнікамі. Расслабленне разгінальнікаў палягчае згінанне канечнасці. Безумоўнарэфлекторная К. ажыццяўляецца на ўзроўні спіннога мозга (простыя рэфлексы — згінальны, чухальны і інш.). Умоўнарэфлекторная К. злучае амаль усе аддзелы галаўнога мозга і сістэмы арганізма (сардэчную, мышачную, крывяносную і інш.).

т. 7, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абулі́я

(гр. abulia = нерашучасць)

псіх. расслабленне ці страта волі, выкліканая хваробай; бязволле.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міярэлякса́нты

(ад мія- + рэляксанты)

лекавыя рэчывы, якія выклікаюць расслабленне шкілетных мышцаў чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Про́йма1 ’адтуліна, праход’, ’выраз у адзежы для рукі, рукава’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл.; Сл. Брэс.). Рус. про́йма ’тс’. Да праймаць, параўн. праём.

Про́йма2 ’скразняк, скразны вецер’ (Гарэц., Др.-Падб., ТСБМ, Нас.), ’расслабленне’ (Др.-Падб.). Этымалагічна тое ж, што і пройма1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

relaxation [ˌri:lækˈseɪʃn] n.

1. адпачы́нак; заба́ва;

take some relaxation зрабі́ць перады́шку;

He finds relaxation in playing the piano. Ён знаходзіць адпачынак у ігры на піяніна.

2. рэлакса́цыя, расслабле́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МАЧАВЫ́ ПУЗЫ́Р,

орган некаторых беспазваночных, пазваночных жывёл і чалавека, у якім назапашваецца мача перад вывядзеннем з арганізма. У беспазваночных жывёл бывае няпарны (напр., у калаўротак), множны (напр., у малашчацінкавых чарвей, п’явак), парны (напр., у вышэйшых ракападобных). У пазваночных жывёл звычайна няпарны. У чалавека М.п. — полы мешкападобны орган мочапалавой сістэмы, размешчаны ў малым тазе. Сярэдняя ёмістасць 500 см³. Сценкі высланы слізістай абалонкай. Мача паступае ў М.п. праз мачаточнікі. Нерв. элементы ў абалонках М.п. рэагуюць на расцягванне органа пры напаўненні, выклікаюць рэфлекторнае скарачэнне гладкіх міяцытаў мышачнай абалонкі і расслабленне сфінктэраў, што вядзе да мочавыдзялення.

А.​С.​Леанцюк.

т. 10, с. 234

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)