параспрана́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Распрануцца — пра ўсіх, многіх. Міхалка заўважыў: — Душна? Нічога!.. Параспранайцеся! Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разоблачи́ться

1. церк., разг., шутл. раздзе́цца, распрану́цца;

2. перен. вы́крыцца, вы́явіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozebrać się

зак. распрануцца; раздзецца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Скі́нуццараспрануцца’, ‘прыкінуцца’ (Ян.), ‘распрануцца да галізны, поўнасцю распрануцца’ (Янк. 3.), ‘ператварыцца (у што), пераварочвацца (у каго)’ (Нар. Гом., Растарг.), ‘падскочыць, ускінуцца’, ‘перакінуцца, ператварыцца’ (ТС). Паводле Янкоўскага (Янк. 3., 117), звязана з тэхналогіяй пераўвасаблення праз Тв. скл. т. зв. скідвання — ператварэння, што грунтуецца на змешванні, параўн. ячмень аўсом скінуўся (там жа), г. зн. ‘моцна засмечаны аўсом’, параўн. скинимся травинаю (Растарг.), воўком мог скінуцца (ТС) і пад. Да скінуць, кінуць (гл.); Санько (Крыўя, 1996, 1, 91) мяркуе, што тут назіраецца ўплыў літ. kisti (kiñto, kito) ‘мяняцца, змяняцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распра́таваць ’распранаць’ (валож., пруж., Сл. ПЗБ), распра́таць, распра́таці ’распрануць’, распра́таццараспрануцца’, распра́твацца ’распранацца’ (Сцяшк.). Гл. апратаць, вопратка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.

Зняць з сябе адзенне. [Люба] раздзелася, легла ў свежую пасцель, і сапраўды-такі ніколі большай асалоды яна не перажывала. Чорны. // Распрануцца. — Раздзеньцеся ў пакоі, — папярэдзіла .. [Ліба] гасцей. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разбіра́ць1 ’разнімаць на састаўныя часткі’, ’сартаваць’ (ТСБМ), ’парадкаваць мясную тушу’ (ТСБМ; трак., дзятл., гарад., Сл. ПЗБ), ’разбураць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’разумець, цяміць’, ’раздзіраць, расскубваць’, ’разнімаць тушу пасля забою’ (ТС). Ад раз- і браць (гл.)

Разбіраць2 ’слаць пасцель’ (ваўк., Сл. ПЗБ), розбіра́ць ’распранаць’ (ТС), разбіра́цца ’распранацца’ (Сцяшк.), разабра́ццараспрануцца’ (воран., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.). З польск. rozbierać ’распранаць’, ’слаць ложак’, rozbierać się ’распранацца’, rozebrać sięраспрануцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбра́джвацца ’распранацца’ (лун., Жыв. сл.), розбрадзі́ццараспрануцца’ (Сл. Брэс.). Зыходны дзеяслоў абрадзі́цца ’выстраіцца, апрануцца’, на аснове якога ўтварэнне з прыстаўкай раз- па тыпу абу́ццаразбу́цца (гл.). Гл. ра́дзіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

roznegliżować się

зак. распрануцца; застацца ў адной бялізне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

павіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Звярнуцца да каго‑, чаго‑н. з прывітаннем. Карней .. павітаў Дзяніса «добрым днём» і прапанаваў распрануцца. Гроднеў.

2. Тое, што і павіншаваць. Прыляцеў і закружыўся Ён над хатаю маёй. Гучным бульканнем заліўся, Павітаў мяне з вясной. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)