распраўля́цьнесов. расправля́ть; (части тела — ещё) распрямля́ть, выпрямля́ть; см.распра́віць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́гладзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1.што. Зрабіць роўным, гладкім.
В. дарогу.
2.што. Адпрасаваць, расправіць складкі.
В. кашулю прасам.
3.каго (што). Адкарміць, зрабіць сытым (разм.).
В. кабанчыка.
|| незак.выгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́гладзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1. Стаць роўным, гладкім. Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.
2.Расправіць складкі, адпрасавацца. Плацце добра выгладзілася.
3.Разм. Стаць сытым, гладкім, раздабрэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Зрабіць гладкім, роўным, расправіўшы складкі, няроўнасці. Марыя разгладзіла рукамі плацце на бёдрах.Пестрак.//Расправіць, зняць (складку, няроўнасць). Міканор разгладзіў складкі шыняля пад папругай.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Растапы́рыць ’няўклюда расставіць, развесці, рассунуць у бакі’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ростопу́рыць ’расставіць, разявіць, распусціць’ (ТС). Параўн. рус.дыял.растопы́рить ’тс’. Апошняе ўтворана з экспрэсіўным ‑то‑ ад распырить (гл. пырыць), што, паводле Фасмера (3, 446) азначае ’расправіць, распушыць пер’е’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разгла́дзіць
1. (прасам) glátt bügeln vt;
2. (расправіць) glätten vt;
разгла́дзіць маршчы́ны die Rúnzeln glätten
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Распя́ць ’расправіўшы, туга нацягнуць’, ’расцягнуць, расправіць (напрыклад, шацёр)’ (ТСБМ, Растарг., Бяльк.), роспʼя́ць ’тс’ (ТС); сюды ж распя́ць ’прыбіць цвікамі да крыжа рукі і ногі’, распя́цце ’раскрыжаванне’ (ТСБМ), запазычаныя са стараславянскага распѧтиѥ ’тс’ і ’крыж’, гл. Сэндзік, Зб. Русэку, 174. Да пяць2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́гладзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
1. Зрабіць паверхню чаго‑н. роўнай, гладкай. Выгладзіць дарогу.