распо́рак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. распо́рак распо́ркі
Р. распо́рка распо́ркаў
Д. распо́рку распо́ркам
В. распо́рак распо́ркі
Т. распо́ркам распо́ркамі
М. распо́рку распо́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

раско́с, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Распорка, якая ставіцца пад касым вуглом да гарызантальных або вертыкальных частак канструкцыі.

|| прым. раско́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раско́с, ‑а, м.

Спец. Распорка, якая ставіцца пад касым вуглом да гарызантальных або вертыкальных частак канструкцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распоро́ться распаро́цца, мног. параспо́рвацца; папаро́цца; см. распо́ркаII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozpórka

ж. тэх. распорка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

распо́рак, ‑рка, м.

Фасонны разрэз у адзенні; распорка. Кацялком пабразгвае нямецкі «зольдат», апрануты ў лёгкі мышынага колеру фрэнчык з распоркам ззаду. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozporek

м. разрэз; прарэх; распорка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Пра́вілкараспорка’ (жлоб., ельск., Мат. Гом.). Да правіла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Sprize

f -, -n буд. распо́рка, падпо́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ро́спаркі, ро́споркы — частка кроснаў (Сл. Брэс.), ро́спыркі, роспіркі, распо́ры ’гарызантальныя папярочныя планкі, што змацоўваюць раму ткацкага станка’, ’пругі пры тканні’ (Уладз.). Да распіра́ць (гл.). Аналагічна рус. распорка, польск. rozporka, rozpora, rozpornica, чэш. rozpora, rozpěra, rozporek ’перакладзіна’, ’распорка’, ’распорная бэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)