парасплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Расплесці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплята́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплятаць — расплесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozpleść

зак. расплесці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

распле́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расплесці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплята́ць несов. расплета́ть; (свитое, скрученное — ещё) развива́ть; см. распле́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ПЛЁТАЧКА»,

бел. нар. гульня. Гульцы (ад 6 і болей) выбіраюць «першага» і «расплятальніка». «Расплятальнік» адыходзіць убок і адварочваецца. Гульцы становяцца ў кола тварам да цэнтра, пачынаючы з «першага», па чарзе заплятаюцца (пераступаюць праз рукі, пераносяць іх над галавой і інш.), не расчапляючы рук, у адзін клубок, пасля завуць «расплятальніка», які павінен іх расплесці.

Я.​Р.​Вількін.

т. 12, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паадплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адплесці, расплесці адно за другім усё, многае. Паадплятаць ленты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Расплесці, разматаць што‑н. зблытанае. Разблытаць валасы. Разблытаць вуды.

2. перан. Зрабіць ясным, зразумелым што‑н.; дабрацца да сутнасці чаго‑н. — Кожная новая справа — гэта цёмны лес, пакуль яе разблытаеш. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разви́тьI сов.

1. (раскрутить) разві́ць, мног. паразвіва́ць, раскруці́ць, мног. параскру́чваць;

разви́ть кана́т разві́ць (раскруці́ць) кана́т;

2. (расплести) распле́сці, мног. парасплята́ць, разві́ць, мног. паразвіва́ць; см. развива́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разгламаздзі́ць ’разабраць, расплесці’ (Юрч. СНЛ), разгламазда́чыць, разгламаздзя́чыць ’разгрувасціць’ (Юрч. СНЛ), разгломоздзи́ць ’раструшчыць’ (Нас.), гламза́ ’неакуратная асоба’, гламжэ́нне ’псаванне, неакуратная работа’ (Юрч. СНЛ). Здзіўляе фармальнае падабенства з гламазда́ ’расцяпа, нехлемяжы і пад.’ (гл.), але ў такім выпадку застаюцца незразумелымі семантычныя сувязі. Апошнія формы можна параўнаць з літ. glamužỹs ’кіпа’, ’стос’, glámžymas ’камячанне’, glámžyti ’камячыць’. Фармальнае падабенства прымушае меркаваць і пра сувязь з гро́мазд (гро́мызд, гро́мыст) ’вялікія непатрэбныя рэчы, хлам’ (Юрч.; мсцісл., Нар. сл.), рус. гро́мо́зд ’куча непатрэбных рэчаў, хлам’, громозди́ть ’бязладна класці’, польск. gromaździć ’нагрувашчваць’, якія звязаны з грамада́ (гл.), а ‑л‑ на месцы ‑р‑ узнікла пад уплывам слова гламазда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)