разлупі́ць, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены; зак., што (разм.).

1. Разадраць на палосы, распаласаваць што-н.; падраць.

Р. кашулю.

2. Нанесці рану, глыбокую драпіну.

Зачапіўся за сук і разлупіў скуру на назе.

|| незак. разлу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отполосова́ть сов.

1. (разрезать на полосы) распаласава́ць; (отрезать) адпаласава́ць;

2. (избить) адхваста́ць, спаласава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Разм. Разадраць на палосы, распаласаваць што‑н. Скінуўшы з сябе сарочку і разлупіўшы яе на шырокія палосы, я перавязаў Алесю руку. Адамчык. На падаконніку ў вагоне рос альяс. Адарка адарвала ад яго два лісты, разлупіла іх напал і прыклала да ран. Сабаленка. // Падраць (звычайна зачапіўшыся, зачапіўшы). Разлупіць кашулю. □ Неяк падганяючы.. [Белалобую], хлопчык зачапіўся за сук і разлупіў ледзь не да пояса калашыну. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)