ujawniać się

незак. выяўляцца, праяўляцца, раскрывацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вскрыва́ться

1. (раскрываться) раскрыва́цца; (обнаруживаться) выяўля́цца;

2. / ре́ки вскрыва́ются на рэ́ках пачына́ецца крыгало́м;

3. (о ране) раскрыва́цца; (о гнойнике) прарыва́цца;

4. страд. раскрыва́цца; выяўля́цца; пака́звацца; выкрыва́цца; распяча́твацца; распако́ўвацца; адчыня́цца; разраза́цца; аперы́равацца; анатамі́равацца; см. вскрыва́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буто́н, ‑а, м.

Пупышка кветкі; кветка, якая яшчэ не распусцілася. Ты ведаеш апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Раптам Антосю кінуўся ў вочы цэлы рад яблынь, на якіх дзе-нідзе пачыналі раскрывацца ружовыя бутоны. Стаховіч.

[Фр. bouton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распрана́цца ’знімаць з сябе верхняе адзенне’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), роспрана́цца ’скідаць верхнюю вопратку’ (ТС), ’раскрывацца’ (Сл. ПЗБ). Роднаснае да вопратка, апра́нуты, распра́таваць (гл.). Параўн. тыпалагічную паралель абуваццаразувацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цвісці́, цвіту́, цвіце́ш, цвіце́; цвіцём, цвіцяце́, цвіту́ць; цвіў, цвіла́, -ло́; цвіці́; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца кветкамі, раскрывацца, распускацца (пра кветкі).

Цвітуць вішні.

Цвітуць астры.

2. перан. Знаходзіцца ў стане фізічнага росквіту, быць здаровым, прыгожым.

Дзяўчына цвіце.

3. перан. Паспяхова развівацца, квітнець.

Цвіці, краіна наша!

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца цвіллю.

Стаячая вада цвіце.

Хлеб цвіце.

|| наз. цвіце́нне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ufklappen

1. vt разго́ртваць (кнігу); расчыня́ць (дзверы)

2. vi (s) раскрыва́цца [расчыня́цца] з шу́мам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прызнавацца, адкрывацца, раскрывацца; спавядацца, распранацца (перан.) □ выварочваць душу

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Тры́шчыць1 ‘крышыць, ламаць на дробныя часткі пад цяжарам’ (Нас., Байк. і Некр.), трі́шчыты ‘лупцаваць’ (кам., ЖНС), трышчэ́нне ‘ламанне’ (Юрч. СНС), трышчэ́ньнік ‘ламальшчык’ (там жа); тры́шчыццараскрывацца (пра пупышкі на дрэвах)’ (Касп.), ‘крышыцца на дробныя часткі’ (Нас., Байк. і Некр.), тры́шчаны ‘раздроблены’ (там жа). Да трысці́ць2, трушчыць, гл.

Тры́шчыць2 ‘сукаць’ (Сцяшк. Сл.). Да трысці́ць1 (гл.), тры́шчаны ‘злучаны з двух-трох столак, нітак’ (Нас.), ‘ссуканы’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяха́ць ’зяваць’ (ТСБМ), ’цяжка дыхаць’ (Сцяшк.). Рус. дыял. зеха́ть пск., цвяр. ’крычаць’, пск. ’ілгаць, трызніць’, цвяр. зе́хать, зёхать ’глядзець’; параўн. укр. позіха́ти ’зяваць’, славен. zéhati ’зяваць’. Ст.-рус. зеха ’разява’ (1679 г.). Прасл. zěxati ўтворана на той самай аснове, што ževati (гл. зяваць): *zě‑ < і.-е. *gʼhoi‑, gʼhēi‑ ’быць пустым’ прадстаўлены і ў ззяць. Паводле Скока (3, 656), зычны х < і.-е. *sk, адлюстраванага ў лац. hiscoраскрывацца’. Не выключана, што х з аорыста.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПОЛІМЕРЫЗА́ЦЫЯ,

метад сінтэзу палімераў, пры якім макрамалекула ўтвараецца шляхам паслядоўнага далучэння малекул аднаго ці некалькіх манамераў да актыўнага цэнтра, што знаходзіцца ў канцы растучага ланцуга; адзін з асн. спосабаў атрымання высокамалекулярных злучэнняў. У П. ўступаюць нізкамалекулярныя рэчывы, малекулы якіх маюць кратныя сувязі (алефіны, дыенавыя і ацэтыленавыя вуглевадароды, альдэгіды, нітрыты і інш.) або цыклічныя групоўкі, здольныя раскрывацца (аксіды алефінаў, цыклічныя эфіры, лактоны, лактамы і інш.).

Паводле колькасці манамераў, што ўдзельнічаюць у П., адрозніваюць гамаполімерызацыю (адзін манамер) і суполімерызацыю (2 і больш), паводле прыроды актыўнага цэнтра — радыкальную П., калі актыўны цэнтр — свабодны радыкал (гл. Ланцуговыя хімічныя рэакцыі), і іонную П., актыўныя цэнтры — іоны (аніённая ці катыённая П.) або палярызаваныя малекулы (каардынацыйна-іонная П.). Пры П. развіццё кінетычнага ланцуга (працэс П. ўключае некалькі асн. стадый, т.зв. элементарных актаў — ініцыіраванне, рост ланцуга, яго абрыў і перадача) адбываецца адначасова з ростам матэрыяльнага ланцуга макрамалекулы. Найб. пашыраныя спосабы ажыццяўлення П.: П. ў масе, ці блочная (П. вадкага манамера ў адсутнасці растваральніку), П. ў растворы (полімерызуецца раствораны манамер), эмульсійная П. і суспензійная П. (П. манамера, дыспергаванага ў вадзе), газафазная (П. газападобнага манамера пад уздзеяннем іанізавальнага выпрамянення ці на паверхні каталізатара), а таксама цвердафазная П. (П. манамераў у крышт. або шклопадобным стане). Метадам П. атрымліваюць каля 75% агульнага аб’ёму сінт. палімераў, што вырабляюць у свеце, (у т. л. найб. буйнатанажныя поліалефіны, полістырол, полівінілхларыд), а таксама асн. масу каўчукоў сінтэтычных.

Літ.:

Оудиан Дж. Основы химии полимеров: Пер. с англ. М., 1974;

Иванчев С.С. Радикальная полимеризация. Л., 1985;

Брук М.А., Павлов С.А. Полимеризация на поверхности твердых тел. М., 1990.

М.​Р.​Пракапчук.

т. 12, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)