раскла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кладзі́; -кла́дзены; зак., што.

1. Размясціць па розных месцах у пэўным парадку.

Р. тавары.

Р. яблыкі па кішэнях.

2. Палажыць, расправіўшы або разгарнуўшы.

Р. карту.

3. Размеркаваць паміж кім-н.

Р. растрачаную суму на траіх.

4. Склаўшы гаручы матэрыял, запаліць.

Р. вогнішча.

|| незак. расклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і раскла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расклада́нне, -я, і н., раскла́дванне, -я, н., раскла́д, -у, М -дзе, м. і раскла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амыле́нне, -я, н. (спец.).

Раскладанне арганічных злучэнняў вадой са шчолачамі.

А. тлушчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскла́дванне ср., см. расклада́нне I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амыле́нне, ‑я, н.

Спец. Раскладанне арганічных злучэнняў вадою са шчолачамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспе́рсія, ‑і, ж.

Раскладанне, раздзяленне, рассейванне. Дысперсія святла. Дысперсія гука.

[Лац. dispersio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дысалю́цыя

(лац. dossolutio = раскладанне)

раскладанне, растварэнне цвёрдых цел.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рассці́л, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рассцілаць — разаслаць ​2; раскладанне тонкім пластом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ктар, ‑а, м.

Спец. Адрэзак прамой, які мае пэўнае становішча і напрамак. Раскладанне вектара.

[Ад лац. vector — які вязе, нясе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскла́дывание

1. расклада́нне, -ння ср., раскла́дванне, -ння ср.;

2. расклада́нне, -ння ср., раскла́дванне, -ння ср.; рассціла́нне, -ння ср.;

3. расклада́нне, -ння ср., раскла́дванне, -ння ср.;

4. расклада́нне, -ння ср., раскла́дванне, -ння ср.; см. раскла́дывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фато́ліз, ‑у, м.

Спец. Раскладанне вадкіх, цвёрдых або газападобных рэчываў пад уздзеяннем святла. Фатоліз вады.

[Ад грэч. phōs, phōtos — святло і lysis — раскладанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)