аса́да², -ы, ДМ -дзе, ж.

1. гл. асадзіць¹.

2. Дзяржанне ў прыладах працы, інструментах.

А. малатка.

А. сякеры.

3. Рамка.

Карціна ў дарагой асадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пата́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Зроблены з паталі; пакрыты паталлю. Патальная рамка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́ва, ‑ы, ж.

1. Рамка, абалонка, у якую ўстаўляецца што‑н. Заскочыла ў хату Аленка.., зірнулася ў люстэрачка ў бляшанак, аправе і на вуліцу выйшла. Колас. // Рамка ці што‑н. падобнае, што з’яўляецца аздобай чаго‑н. Шабля ў сярэбранай аправе.

2. Тое, што акружае як рамка. У раскошнай аправе праменняў з’явілася сонца. Самуйлёнак.

3. Металічнае пакрыццё, якое аздабляе абраз; абклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрамле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абрамляць (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што акружае, як рамка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апра́варамка, аклад абраза; пераплёт кніжкі’. Рус. оправарамка, аклад’, укр. оправа ’пераплёт; рамка, аклад’, польск. oprawa ’пераплёт, рамка’. Да апраўляць ’апрацоўваць, прыводзіць у адпаведны выгляд’, адкуль і ’ўстаўляць у аправу’. Значэнні ’рамка’ і ’аправа абраза’ адносна новыя з больш старога аправарамка’. Ст.-бел. оправа ’паправа, наладка’ (магчыма, з чэшскай, сустракаецца ў Скарыны, хаця вядома і ў старапольскай); ’дакумент на права карыстання маёмасцю’ і ’маёмасць, запісаная на чыёсьці імя’ (Юрэвіч–Яновіч, Бел. мова, 97), звязана са старапольскім значэннем дзеяслова oprawić ’забяспечыць’, ст.-бел. оправити ’ўнагародзіць’ (Гарб.). Семантычны пераход у дзеяслове, магчыма, такі: ’паправіць, прывесці ў адпаведны выгляд, зрабіць аправу’ і ’паправіць (матэрыяльнае становішча), запісаць маёмасць, узнагародзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паспарту́, нескл., н.

Ліст кардону або цвёрдай паперы, на які наклейваюцца ілюстрацыі ў кнігах, часопісах і г. д. // Кардонная рамка для малюнкаў, фатаграфічных картак.

[Фр. passe-partout.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

moulding [ˈməʊldɪŋ] n. BrE баге́т (аздабленне на дзвярах, уверсе сцяны, рамка карціны і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mount1 [maʊnt] n.

1. fml or lit. конь

2. падста́ўка; стэнд

3. ра́мка; апра́ва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паспарту́ н (рамка) Passepartout [paspar´tu:] n -s, -s, Ppprahmen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

oblong [ˈɒblɒŋ] adj.

1. прамавуго́льны;

an oblong frame ра́мка прамавуго́льнай фо́рмы

2. AmE прадаўгава́ты, падо́ўжаны, вы́цягнуты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)