рапарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (разм.).

Папраўляць, рамантаваць.

Р. абутак.

|| наз. рапарава́нне, -я, н. і рапара́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рамантава́нне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рамантаваць ​1; рамонт ​1.

рамантава́нне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. рамантаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

renovate [ˈrenəveɪt] v. паднаўля́ць, рамантава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

remontować

незак. рамантаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

tinker​2 [ˈtɪŋkə] v. (at, with) рамантава́ць; по́ркацца, ко́рпацца;

He likes tinkering with computers. Ён любіць рамантаваць камп’ютары.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

адмаглё́ўваць

‘качаць бялізну; рамантаваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адмаглё́ўваю адмаглё́ўваем
2-я ас. адмаглё́ўваеш адмаглё́ўваеце
3-я ас. адмаглё́ўвае адмаглё́ўваюць
Прошлы час
м. адмаглё́ўваў адмаглё́ўвалі
ж. адмаглё́ўвала
н. адмаглё́ўвала
Загадны лад
2-я ас. адмаглё́ўвай адмаглё́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адмаглё́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зала́тваць

‘папраўляць, рамантаваць, паклаўшы латку (латкі), латаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зала́тваю зала́тваем
2-я ас. зала́тваеш зала́тваеце
3-я ас. зала́твае зала́тваюць
Прошлы час
м. зала́тваў зала́твалі
ж. зала́твала
н. зала́твала
Загадны лад
2-я ас. зала́твай зала́твайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зала́тваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пра́віць², пра́ўлю, пра́віш, пра́віць; пра́ўлены; незак., што.

1. Рамантаваць, папраўляць.

П. хамут.

2. Выпраўляць памылкі ў чым-н.

П. карэктуру.

3. Тачыць, вастрыць.

П. брытву.

|| наз. пра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́дзіць², -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; незак., што.

1. Рамантаваць, папраўляць, падрыхтоўваць, рабіць што-н. прыгодным для карыстання.

Л. сані.

2. Рабіць, ствараць, спраўляць, арганізоўваць.

Л. вяселле.

3. Настройваць музычны інструмент.

Л. баян.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

починя́ть несов. папраўля́ць, пра́віць; рамантава́ць; (накладывать заплаты) ла́таць; ла́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)